2 жніўня ў вёсцы Міхайлоўшчына адбудзецца свята “Радасць сустрэчы пад пакровам Святога Ільі”

Анонсы событий

 

2 жніўня ў вёсцы Міхайлоўшчына ў пятнадцаты раз адбудзецца свята “Радасць сустрэчы пад пакровам Святога Ільі”.

Традыцыйна жыхары вёскі Міхайлоўшчына разам з суседзямі збяруцца на літургію, прысвечаную Прароку Ільі, і пройдуць крыжовым ходам вакол храма.

А 15 гадзіне месцічы і госці вёскі адправяцца ў мясцовы клуб-бібліятэку на святочную праграму, якую падрыхтавала яго загадчыца Наталля Копач і лепшыя артысты Ашмяншчыны. На свята завітае настаяцель мясцовага храма Уладзімір Семяняка, а таксама родныя і сябры паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч.

Своеасаблівым упрыгожваннем свята стане выстава рамеснікаў з Навагрудка.

Для самых маленькіх наведвальнікаў будуць працаваць надзіманыя атракцыёны, гандлёвая кропка з салодкай ватай і папкорнам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *