У Ашмянскім музеі працуе выстава “Шматгалоссе павятовага горада”

Анонсы событий

 

Ад цэнтральнай плошчы горада  брали свой пачатак асноўныя вуліцы горада. Сваё месца на плошчы займалі дзяржаўныя дамы, ратуша, рынак з яўрэйскімі і хрысціянскімі гандлёвымі радамі (бо важнейшым элементам гораду з’яўляўся гарадскі рынак), а акалялі плошчу – храмы.

Наўпрост на плошчы стаяць парафіяльны касцёл Святога Міхала Арханёла, Спаса-Уваскрэсенская царква, крыху ў далечыні – бачны дах магутнай Ашмянскай сінагогі. Суіснаванне рознаканфесіянальных сакральных будынкаў на адной прасторы робіць планіровачную структуру Ашмянаў унікальнай і запамінальнай, сведчыць пра дабразычлівыя стасункі месцічаў.

Усе ашмянскія храмы – сведкі старажытнай гісторыі: царква была адкрытая для паствы ў 1883 годзе, сучасны будынак касцёла паўстаў на фундаментах старога касцёла 17ст. у 1906 годзе, сінагога вядзе свой шлях з канца 19ст.

На выстаўцы “Шматгалоссе павятовага горада” прадстаўленыя планы, перабудоўчыя і даследчыя чарцяжы ашмянскіх храмаў, старыя і сучасныя фотаздымкі, а таксама іконы і прадметы культа адпаведных канфесій.

За дапамогу ў арганізацыі дзякуем прыходу Свята-Уваскрэсенскай царквы, парафіі касцёла Святога Міхала Арханёла і проста неабыякавым жыхарам. Шчыра запрашаем паслухаць шматгалоссе павятовага горада!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *