Ашмянцы сплавіліся па Заходняй Бярэзіне

 

Спякотнае лета — найлепшы час, каб адправіцца ў воднае падарожжа. На ўласным вопыце гэта зразумелі і ашмянцы. Работнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама нядаўна адправіліся ў двухдзённы сплаў па рацэ Заходняя Бярэзіна, які прымеркавалі да 680-годдзя горада Ашмяны і Года народнага адзінства.

Дарэчы, гэта ўжо адзінаццаты сплаў ашмянцаў па рэках Беларусі — добрая традыцыя пачалася яшчэ ў 2010 годзе. Сёлета ўдзельнікі воднага пахода — ажно дванаццаць лодак — стартавалі ля маста ў вёсцы Гародзькі Валожынскага раёна. У суботу, першы дзень падарожжа, ашмянцы прайшлі каля 20 кіламетраў.

Шлях байдарачнікаў пралягаў па маляўнічых мясцінах. Спакойная плынь ракі, паабапал якой раскінуліся зялёныя масівы, спрыяла адпачынку. Ашмянцы атрымалі сапраўдную асалоду ад часу, праведзенага па-за межамі гораду — на ўлонні амаль некранутай прыроды. Ну дзе яшчэ можна палюбавацца на гарлачыкі, адчуць такое задавальненне ад птушынага спеву, дотыку ласкавых сонечных промняў?!

Другі дзень сплаву быў менш насычаны — прайшоўшы каля 7 кіламетраў, падарожнікі трымалі курс на родны горад. Выхадныя атрымаліся запамінальнымі. А ўсё дзякуючы апантанасці саміх удзельнікаў, якія з ахвотай падарожнічаюць па родным краі, і падтрымцы першасных прафсаюзных арганізацый.

Людміла ВЕРАС.

 

Оперативные и актуальные новости г. Ошмяны и Ошмянского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке https://t.me/osh_by
0

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Генерация пароля