Дні падпісчыка правяла газета «Ашмянскі веснік»

Культура

Завяршаецца падпіска на газеты і часопісы на трэці квартал. Для тых, хто падпісаўся на любімыя выданні, разам з пахам тыпаграфскай фарбы будуць прыходзіць свежыя навіны, цікавыя гісторыі, меркаванні і парады. Усё гэта і многае іншае можна знайсці на старонках раённай газеты «Ашмянскі веснік», якая, дарэчы, заўсёды рада вашым артыкулам і прапановам.

Падчас Дзён падпісчыка, якія раёнка правяла на мінулым тыдні ў паштовым аддзяленні горада Ашмяны і ў аграгарадку Кальчуны, чытачоў газеты чакалі падарункі і зніжка на размяшчэнне віншавання.

— Нечаканы сюрпрыз, — прызналася наша пастаянная падпісчыца Алена Грышчанка, якая прыйшла ў гэты дзень на пошту, каб выпісаць газету, і атрымала прыемны бонус. — З раёнкай сябрую з дзяцінства, знаходжу тут шмат цікавай інфармацыі пра падзеі, якія адбываюцца ў раёне. Не ўяўляю, як абысціся без газеты. Гэта ж адразу «выпадзеш з жыцця»!

Выпісваючы «Ашмянскі веснік», адныя аддаюць перавагу навінам, другія — аб’явам і віншаванням, трэція — трымаюць пад рукой праграму тэлеперадач… Кожны знаходзіць тут старонкі да свайго густу.

Напамінаем, што, даслаўшы квіток на падпіску «Ашмянскага весніка» на трэці квартал або другое паўгоддзе, вы можаце стаць удзельнікам латарэі — трох яе пераможцаў чакае бясплатная экскурсія на Гальшанскі замак. Чакаем вашы квіткі на электронную пошту oshvest@mail.grodno.by або па адрасе г. Ашмяны, вул. Савецкая, 88.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *