У Ашмянскім раёне працоўны семестр у самым разгары

Для многіх юнакоў і дзяўчат лета – час для падарожжаў і адпачынку на беразе ракі ці мора. А для некаторых – цудоўная магчымасць зарабіць падчас канікул. Ашмянскія школьнікі і студэнты дакладна ведаюць, што адзін з асноўных спосабаў правесці іх з карысцю – гэта  праца ў студатрадзе.

Штогод працаўладкаваннем школьнікаў і студэнтаў ва ўсёй краіне займаецца ГА “БРСМ”. У нашым раёне студатрады таксама запатрабаваныя, і з кожным годам толькі набіраюць папулярнасць. Гэты год не стаў выключэннем – працоўны семестр у самым разгары.

Раённы камітэт ГА “БРСМ” надае вялікую ўвагу студатрадаўскаму руху і супрацоўнічае з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, якія кожны год выдзяляюць працоўныя месцы для школьнікаў і студэнтаў. З юнакамі і дзяўчатамі заключаюцца дагаворы, а ў якасці заахвочвання студатрадаўцы вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку.

На гэтым тыдні першыя студатрады завяршаюць працоўную змену. З 14 чэрвеня юнакі і дзяўчаты шчыравалі ў сельскагаспадарчым і экалагічным атрадах — на палетках КСУП “Кракоўка” і аб’ектах (вуліцах горада) РУП “ЖКГ”.

Нягледзячы на тое, што змена працягнецца да 25 чэрвеня, школьнікі адзначаюць, што ў наступным годзе абавязкова будуць працаваць у складзе атрада, а вопыт, які яны тут набылі, абавязкова спатрэбіцца ў паўсядзённым жыцці.

Наступны працоўны дэсант прыйдзе на дапамогу прадпрыемствам і арганізацыям ўжо 28 чэрвеня.

Кацярына РУДЗІК.

 

Оперативные и актуальные новости г. Ошмяны и Ошмянского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке https://t.me/osh_by
0

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Генерация пароля