«Ноч музеяў» у Ашмянах пачнецца вечарам 18 мая

Анонсы событий

 

Міжнародная акцыя «Ноч музеяў» — сапраўднае свята для прыхільнікаў музейнага мастацтва!

Гэтае свята ахінутае таямніцай, напоўненае музыкай і незвычайнымі сустрэчамі, разнастайнымі  і яркімі ўражаннямі. І, вядома, акцыя –гэта  падзея, якае  аб’ядноўвае музеі і дазваляе зрабіць музейную прастору крыху бліжэй да наведвальніка.

У гэтым годзе ноч ў Ашмянскім краязнаўчым музеі  імя Ф.К.Багушэвіча пройдзе пад дэвізам “Ці ж нам жыць у маркоце?!”.

Імпрэза  адбудзецца 18 мая, пачатак а 20-й гадзіне.

У праграме:

— “Фэстываль эпохі дэфіцыту”- праца інтэрактыўных пляцовак.

— Начны музейны квэст “Што ў чамаданчыку дылетанта?” (падарожжа па музейнай экспазіцыі з экскурсаводам- невідзімкай).

— Канцэртная праграма “…І лашчыць душу саксафон”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *