У Ашмянах пачалася акцыя “Велікодная карзіна”

Культура

 

У нашым горадзе ў панядзелак пачалася акцыя “Велікодная карзіна”, якая дае магчымасць дапамагчы напярэдадні светлага свята Вялікадня ўсім, хто у гэтым мае патрэбу.

Арганізатарамі акцыі сталі прыход храма Уваскрасення Хрыстова і РК ГА “БРСМ”. Дзякуючы іх клопату на ўваходах у магазіны “Родны кут” (вул. Барунская, 2), “ПРОзапас” (вул. Савецкая, 30), “Евроопт” (вул. Чырвонаармейская, 99 і зав. 17 верасня, 6а) і “Санта” (вул. Усходняя, 29а і вул. Барунская, 49) ўстаноўлены спецыяльныя скрынкі, у якія кожны чалавек, які жадае падзяліцца святочным настроем у гэтыя дні можа пакласці прадукты, цацкі, канцылярскія прыналежнасці і гаспадарчыя тавары.

Усе падарункі ад неабыякавых людзей напярэдадні свята будуць перададзены дзецям, адзінокім сталым грамадзянам, інвалідам і малазабяспечаным сем’ям.

Антон Мальшэўскі.

Фота Святланы Муцянскай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *