Напярэдадні Дня роднай мовы прапануем паўдзельнічаць у цікавым відэапраекце

Культура

 

Напярэдадні Дня роднай мовы (21 лютага) прапануем паўдзельнічаць у цікавым відэапраекце.
Умовы:
✅Здыміце на відэа, як вы чытаеце ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
✅Дашліце нам яго на электронную пошту oshbyvideo@gmail.com
З усіх дасланых матэрыялаў мы абярэм лепшыя і аб’яднаем іх у адно відэа.
Здымаць можна на любыя прылады (тэлефон, фотаапарат, відэакамера).

Вось той самы ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!..



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *