Ў Гальшанскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства ў гонар сваёй каралевы

События

Мерапрыемства, што адбылося ў Гальшанскай сельскай бібліятэцы,  было прымеркавана да падзеі надзвычай цікавай і неардынарнай – 610-годдзя з дня  шлюбавання  Соф’і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Мажліва, хтосьці ўспрыняў такую акалічнасць  несур’ёзна, аднак для жыхароў старажытнага мястэчка  гэта чарговая нагода ўспомніць слаўнае імя  сваёй  зямлячкі, якая  ў важкім суквецці  са Святой Іўліяніяй, князем Гольшам, Паўлам Сапегам стала кветкай яркай і  адметнай,  вядомай далёка за межамі сваёй зямлі. Менавіта гэта беларуская жанчына з’яўляецца заснавальніцай роду Ягелонаў. Гэта яна падаравала польскаму народу двух сыноў-каралёў.    Яе асоба і сёння, праз шэсць стагоддзяў,  натхняе на творчасць паэтаў і пісьменнікаў. Пошукі звестак  аб ёй не даюць спакою   гісторыкам і краязнаўцам.

Добрая памяць засталася аб Соф’і Гальшанскай  на роднай Гальшаншчыне. Яна ўвасоблена ў памятным знаку-камяні, што быў устаноўлены ў 2006 годзе падчас правядзення першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  пад назвай “Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына”.  Пачэснае месца адведзена каралеве Соф’і ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі  імя Эдуарда Корзуна ў мясцовай гімназіі. Тут праводзяцца разгорнутыя тэматычныя ўрокі, пазакласныя заняткі і экскурсіі і горда красуецца памятная манета, выпушчаная  Нацыянальным банкам Беларусі да 600- годдзя з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай.

Як адзначылі вядучыя  літаратурнай гасцёўні: дырэктар Дома культуры Вольга Кузьміцкая і загадчыца бібліятэкі Лілія Рагінская,  цяпер ужо традыцыйны фестываль “Гальшанскі замак” таксама  праводзіцца ў гонар нашай зямлячкі. Адзін з іх  нават называўся “Баль у Соф’і Гальшанскай.”

Шмат звестак аб Соф’і сабрана ў  інфармацыйна-краязнаўчым цэнтры бібліятэкі. Вобраз Соф’і Гальшанскай падштурхнуў пісьменніка Анатоля Бутэвіча да напісання    гістарычнага рамана “Каралева не здраджвала каралю”. Прэзентацыя кнігі ў мінулым годзе адбылася  на радзіме каралевы, у Гальшанах.  І сёння можна сказаць, што твор гэты на працягу года быў самым папулярным сярод гальшанскіх,   ды і не толькі, чытачоў.

Работнікі  мясцовага Дома культуры і бібліятэкі, якія сталі  арганізатарамі гасцёўні,  ўзялі на сябе смеласць і паводле аднаго з эпізодаў рамана падрыхтавалі невялічкі тэатралізаваны малюнак, які паказалі ўдзельнікі ўзорнага драматычнага лялечнага гуртка “Праменьчык”, што працуе ў клубнай установе.

Постаць Соф’і Гальшанскай прыцягвае ўвагу многіх творцаў. Пра яе жыццё  распавядалі Ян Вісліцкі ў паэме “Пруская вайна”, Юзаф  Крашэўскі ў сваім творы  “Маці каралёў”, Янка Сіпакоў, Валянціна Паліканіна. Не пакінула раўнадушнымі гэта імя і нашых землякоў. Сярод іх Пётр Шакола, Валянціна Ліштван, Ядзвіга Чаплінская, Галіна Даўгашэй.

Супрацоўнікі раённай газеты ў гэтым годзе, яб’яўленым Годам кнігі,  распачалі  новы праект “Мой творчы радок у летапісе раёна”. Аб тым, як рэалізуецца ён на старонках “Ашмянскага весніка”, расказала намеснік галоўнага рэдактара Аліна Санюк, а яго ўдзельнікі Ядзвіга Чаплінская і Галіна Даўгашэй падарылі  прысутным свае паэтычныя радкі, прысвечаныя Соф’і Гальшанскай і слаўнаму мястэчку Гальшаны.

Гісторыя згінула б, каб не было апантаных і неабыякавых людзей, якія абуджаюць  памяць і папаўняюць нашы веды аб родным краі.  Сярод іх значнае месца на гальшанскай зямлі займаюць Часлава Акулевіч, Валянціна Лабуніна, Яніна Корзун — прадаўжальніца грунтоўнай справы, распачатай мужам, краязнаўцам Эдуардам Корзунам. Яны таксама прынялі ўдзел у гасцёўні.

Ганарыцца, што працуе ў гэтым краі,  і старшыня сельвыканкама Войцех Коўзан, які ў сваім выступленні адзначыў, што сваю дзейнасць распачаў з вывучэння слаўных старонак   падведамаснай яму тэрыторыі. Першай кнігай-памочніцай  для яго стала выданне Эдуарда Корзуна “Гальшаны”.   Сёння кіраўнік сельсавета  разам з жыхарамі аграгарадка стварае гісторыю сучаснасці.

Напрыканцы літаратурнай гасцёўні  сваю творчасць падарылі гасцям удзельніцы вакальнай групы “Зараніцы”  Гальшанскага  Дома культуры.

Аліна Беліцкая.

Фота аўтара.



5 комментариев по теме “Ў Гальшанскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства ў гонар сваёй каралевы

  1. Чырвон-зялёны сцяг і Ягайла — гэта кашэрны ахтунг…

  2. Хорошо ,что праздники отмечаются и историю помнят…. Только у кого-то с математикой слабо… Свадьба была в 1422 году….. 2012 — 1422 будет 590 , а не 610 . И кто это так высчитал….. А вообще молодцы….—

  3. Получается, что с дня рождения Софьи прошло 600 лет, а со дня венчания -610.И замуж она выходила в 10 лет!!!? Спасибо, Татьяна, за точные даты и подсчет.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *