Праваслаўныя хрысціяне святкуюць сёння Вербніцу

Культура

 

Сёння вернікі-хрысціяне адзначаюць два вялікія святы. Да католікаў “завітаў” светлы Вялікдзень, упрыгожыўшы святочны стол пафарбаваным яечкам – сімвалам вечнага жыцця, у праваслаўных Вербніца, або Уваход Гасподні ў Іерусалім.

Вербная нядзелька – адно з самых яркіх і добрых свят. У Беларусі яго галоўнай прыкметай стала сціплая галінка вярбы. Традыцыя “пасцябаць” у гэты дзень адзін аднаго лазовымі пруцікамі прыйшла да нас ад продкаў, якія закладвалі ў яе магічны сэнс – перадаць жыватворнуюсілу расліны людзям і жывёле, а таксама забяспечыць ахову сваёй маёмасці.

Упрыгожаныя галінкі вярбы прынеслі сёння ашмянцы ў царкву, каб асвяціць і захоўваюць дома, як каштоўную рэліквію.

Сёння ўсе думкі і малітвы вернікаў былі скіраваны на тое, каб спыніць вялікую пагрозу, што абрынулася на наш свет. Аб захаванні духоўнай сувязі з Богам, веры і цярпенні, любові да бліжняга свайго заклікаў напрыканцыўрачыстага набажэнства ў храме Уваскрасення Хрыстова протаіерэй Пётр Пятлёха.

Наперадзе ў праваслаўных — сем дзён споведзяў і строгага посту, а ў нядзелю яны прывітаюць адзін аднаго шчырымі словамі “Хрыстос уваскрос! І пачуюць у адказ “Сапраўды ўваскрос!”.



Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *