Ашмянскія вадзіцелі на дзень адказаліся ад аўтамабіля

События Транспорт

У мінулы  чацвер   больш чым у тысячы гарадах свету прайшоў дзень без аўтамабіля. Ён стаў сведчаннем клопату вадзіцеляў аб навакольным асяроддзі і здароўі людзей. Цяжка сказаць, ці далучыліся да гэтай акцыі ашмянскія ўладальнікі жалезных коней, бо машын, здаецца, 22 верасня на дарогах не паменшала. Між тым днём раней супрацоўнікі ДАІ і   аддзела па справах моладзі  прапаноўвалі вадзіцелям адказацца падчас акцыі садзіцца за руль. Больш трохсот лістовак было раздадзена вучнямі СШ №2 і СШ №3, а таксама навучэнцамі аграрна-эканамічнага каледжа ашмянскім удзельнікам дарожнага руху.

У чацвер з гэтай нагоды былі праведзены спаборніцтвы сярод школьнікаў горада  ў хуткасці катання на роліках. Арганізатарамі іх выступілі кіраўнікі аддзелаў па справах моладзі і па фізкультуры, спорце і турызме, а таксама Дзяржаўтаінспекцыя.

Чаму на роліках? Мажліва, каб даказаць вадзіцелям, што акрамя аўтамабіля, ёсць і іншыя сродкі перамяшчэння. Але, калі сур’ёзна, то еўрапейцы і нават амерыканцы ў гэты дзень пакідаюць аўто дома. У некаторых краінах  практыкуюць такія акцыі на працягу тыдня. Аб гэтым павінны задумацца і беларусы.

Аліна САНЮК.

На здымку: навучэнцы каледжа разам з супрацоўнікамі ДАІ нагадваюць вадзіцелям аб правядзенні акцыі.

Фота аўтара.



1 комментарий по теме “Ашмянскія вадзіцелі на дзень адказаліся ад аўтамабіля

  1. Ага. меня ваще забанили люди с полосатыми палочками

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *