Дзівосы на падворку Дзенісенкаў: рознакаляровыя кветкі, чароўны пень, капелюшы-міскі

Главное

Звыш дваццаці год аддала роднаму калгасу і Ірына Іванаўна Дзенісенка (на здымку), якая жыве ў вёсцы Пашкішкі. Уся яе працоўная біяграфія звязана з малочнатаварнай фермай, дзе яна працавала ў якасці аператара машыннага даення. У гэтай жа гаспадарцы адпрацаваў і муж Аляксандр Лявонавіч. Разам яны выхавалі і паставілі на ногі пяцёра дзетак. Разам перажылі страту сына, які загінуў падчас службы ў арміі. Цяпер дзеда з бабуляй радуюць сямёра ўнукаў і пястушка-праўнучка, якая любіць бываць на вёсцы.

Незвычайны па свайму хараству падворак сваімі рукамі зрабіла Ірына Іванаўна. У якасці будаўнічага матэрыялу для стварэння такога хараства ў ход ішлі ўсе падручныя матэрыялы: пластыкавыя бутэлькі, цвікі, драўляныя дошкі, коркі ад бутэлек, міскі, глячкі, калоўрот, аджыўшыя свой век рэчы.

Мне ўжо семдзесят год, усміхаецца гаспадыня з Пашкішак, трэба ж нечым сябе на заслужаным адпачынку заняць. Вось і майструю. Патрэбны фантазія, вострая сякерка і жаданне.

Усё хараство, сапраўдную чароўную казку Ірына Дзенісенка размясціла ў сваім падворку. На радасць сабе і на дзіва прахожым і суседзям. На вялікі жаль, аднавяскоўцаў штогод становіцца менш і менш. Толькі ў васьмі дварах жывуць маладыя сем’і, а іх двары поўняцца звонкім дзіцячым смехам. А калісьці тут налічвалася восемдзесят хат. Цяпер праз адну, а то і некалькі запар пустыя…

Літаральна перад дагледжаным домам жанчына разбіла кветнік. Рознакаляровыя гваздзікі буяюць ля плоту. Тут жа размясціла зайца і чароўны пень, з якога ўвесь год на прахожых паглядаюць баравікі. Да таго ж гэты пень ён “цвіце”. Рознакаляровыя кветкі не баяцца ні ветру, ні марозу. Уявіце сабе, як прыемна зімняю парою выглянуць у акенца ў траскучы мароз, а там… кветкі. І адразу цяплей на душы.

Акурат ля дарогі агароджа ўпіраецца ў стары камель дрэва. Калісьці яно служыла прытулкам для стомленага падарожніка, які ў яго ценю мог схавацца яд пякучых прамянёў сонца. Зараз Ірына Іванаўна яго прыстасавала для іншай справы: стары пень служыць падстаўкай для дэкаратыўных фігурак.

Дзякуючы працавітым жаночым рукам і яе няўрымслівасці пахарашэла і старая студня. Гаспадыня размалявала яе ў розныя колеры. Замест звычайнай ручкі, якая дапамагае дастаць вядро са студні, прымацавана кола ад павозкі.

Побач, ля студні, стаіць калаўрот, размаляваны ў розныя колеры вясёлкі. Гэты рарытэтны экспанат – частка сямейнай гісторыі Дзенісенкаў. Жанчына калісьці  і ткала, і прала, і вязала. У свой час гэты калаўрот адзяваў пяцёра дзяцей.

Ля лазні пад навесам – невялічкі куточак для адпачынку. Як добра і прыемна выйсці пасля лазні, прысесці пад вінаградам і зрабіць жадны глыток халоднай калодзежнай вады. Тут жа Ірына Іванаўна на старым коле ад веласіпеда паставіла пару буслоў. Расфарбаваныя, з доўгімі чырвонымі дзюбамі яны з цікавасцю назіраюць за гарэзамі-ўнукамі, якія з задавальненнем атакуюць градку з бабчынымі суніцамі.

Бліжэй да дарогі гаспадыня з Пашкішак паставіла цікаўных парсючкоў ля карытца. На невялічкі падворку памясціліся матылькі, рознакаляровыя званочкі, розных памераў пянёчкі з цікава размаляванымі капелюшамі, якімі сталі адслужыўшыя свой век міскі. Два лебедзя – сімвал вернасці і кахання добра ўпісваюцца ў вясковую рапсодыю, створаную рукамі працавітай кабеты. Дапаўняюць ўсё гэтае казачнае царства вожык з божай кароўкай і незвычайнай формы “кветкавыя горкі”, невялічкі ставок.

Пацікавіліся, адкуль чэрпае жанчына новыя задумкі?

То дзесьці падгледжу, то убачу цікавую фігурку, то ў часопісе нешта новае знайду, — гаворыць Ірына Іванаўна. – Усё зараз на мне. Толькі паспявай фарбу купляць ды свае новыя творы размалёўваць.

Ад’язджаючы, гаспадыня расказала, што на гэтым не збіраецца спыняцца. Новыя ідэі вось-вось з’явяцца на падворку ў Дзенісенкаў.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

На здымках: вось такія дзівосы можна пабачыць на падворку ў Дзенісенкаў.

Звыш дваццаці год аддала роднаму калгасу і Ірына Іванаўна Дзенісенка (на здымку), якая жыве ў вёсцы Пашкішкі. Уся яе працоўная біяграфія звязана з малочнатаварнай фермай, дзе яна працавала ў якасці аператара машыннага даення. У гэтай жа гаспадарцы адпрацаваў і муж Аляксандр Лявонавіч. Разам яны выхавалі і паставілі на ногі пяцёра дзетак. Разам перажылі страту сына, які загінуў падчас службы ў арміі. Цяпер дзеда з бабуляй радуюць сямёра ўнукаў і пястушка-праўнучка, якая любіць бываць на вёсцы.

Незвычайны па свайму хараству падворак сваімі рукамі зрабіла Ірына Іванаўна. У якасці будаўнічага матэрыялу для стварэння такога хараства ў ход ішлі ўсе падручныя матэрыялы: пластыкавыя бутэлькі, цвікі, драўляныя дошкі, коркі ад бутэлек, міскі, глячкі, калоўрот, аджыўшыя свой век рэчы.

— Мне ўжо семдзесят год, — усміхаецца гаспадыня з Пашкішак, — трэба ж нечым сябе на заслужаным адпачынку заняць. Вось і майструю. Патрэбны фантазія, вострая сякерка і жаданне.

Усё хараство, сапраўдную чароўную казку Ірына Дзенісенка размясціла ў сваім падворку. На радасць сабе і на дзіва прахожым і суседзям. На вялікі жаль, аднавяскоўцаў штогод становіцца менш і менш. Толькі ў васьмі дварах жывуць маладыя сем’і, а іх двары поўняцца звонкім дзіцячым смехам. А калісьці тут налічвалася восемдзесят хат. Цяпер праз адну, а то і некалькі запар — пустыя…

Літаральна перад дагледжаным домам жанчына разбіла кветнік. Рознакаляровыя гваздзікі буяюць ля плоту. Тут жа размясціла зайца і чароўны пень, з якога ўвесь год на прахожых паглядаюць баравікі. Да таго ж гэты пень ён “цвіце”. Рознакаляровыя кветкі не баяцца ні ветру, ні марозу. Уявіце сабе, як прыемна зімняю парою выглянуць у акенца ў траскучы мароз, а там… кветкі. І адразу — цяплей на душы.

Акурат ля дарогі агароджа ўпіраецца ў стары камель дрэва. Калісьці яно служыла прытулкам для стомленага падарожніка, які ў яго ценю мог схавацца яд пякучых прамянёў сонца. Зараз Ірына Іванаўна яго прыстасавала для іншай справы: стары пень служыць падстаўкай для дэкаратыўных фігурак.

Дзякуючы працавітым жаночым рукам і яе няўрымслівасці пахарашэла і старая студня. Гаспадыня размалявала яе ў розныя колеры. Замест звычайнай ручкі, якая дапамагае дастаць вядро са студні, прымацавана кола ад павозкі.

Побач, ля студні, стаіць калаўрот, размаляваны ў розныя колеры вясёлкі. Гэты рарытэтны экспанат – частка сямейнай гісторыі Дзенісенкаў. Жанчына калісьці і ткала, і прала, і вязала. У свой час гэты калаўрот адзяваў пяцёра дзяцей.

Ля лазні пад навесам – невялічкі куточак для адпачынку. Як добра і прыемна выйсці пасля лазні, прысесці пад вінаградам і зрабіць жадны глыток халоднай калодзежнай вады. Тут жа Ірына Іванаўна на старым коле ад веласіпеда паставіла пару буслоў. Расфарбаваныя, з доўгімі чырвонымі дзюбамі яны з цікавасцю назіраюць за гарэзамі-ўнукамі, якія з задавальненнем атакуюць градку з бабчынымі суніцамі.

Бліжэй да дарогі гаспадыня з Пашкішак паставіла цікаўных парсючкоў ля карытца. На невялічкі падворку памясціліся матылькі, рознакаляровыя званочкі, розных памераў пянёчкі з цікава размаляванымі капелюшамі, якімі сталі адслужыўшыя свой век міскі. Два лебедзя – сімвал вернасці і кахання добра ўпісваюцца ў вясковую рапсодыю, створаную рукамі працавітай кабеты. Дапаўняюць ўсё гэтае казачнае царства вожык з божай кароўкай і незвычайнай формы “кветкавыя горкі”, невялічкі ставок.

Пацікавіліся, адкуль чэрпае жанчына новыя задумкі?

— То дзесьці падгледжу, то убачу цікавую фігурку, то ў часопісе нешта новае знайду, — гаворыць Ірына Іванаўна. – Усё зараз на мне. Толькі паспявай фарбу купляць ды свае новыя творы размалёўваць.

Ад’язджаючы, гаспадыня расказала, што на гэтым не збіраецца спыняцца. Новыя ідэі вось-вось з’явяцца на падворку ў Дзенісенкаў.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

На здымках: вось такія дзівосы можна пабачыць на падворку ў Дзенісенкаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *