Уборачная кампанія на Ашмяншчыне рухаецца да завяршэння. Да вопытных экіпажаў далучылася і моладзь

Сельское хозяйство

Юнакі на ўласным прыкладзе дэманструюць: дзеля таго, каб зімой быць з хлебам, трэба добра папрацаваць!

Старэйшыя калегі вучаць юнакоў і даюць парады. Маладыя камбайнеры дабіваюцца на жніве добрых намалотаў, а стараюцца не адставаць і вадзіцелі. Па выніках дзесяцідзёнкі лепшых на мінулым тыдні заахвоцілі граматамі і падарункамі.

Віншаваць маладых работнікаў, пераможцаў у спаборніцтве «Жніво — 2018» стала добрай традыцыяй. Першы сакратар райкама ГА БРСМ адзначыла, што вельмі прыемна бачыць, як моладзь далучаецца да важнай справы і выконвае яе старанна і з поўнай аддачай.

Першы год на палетках КСУП «Кракоўка» працуе малады спецыяліст, выпускнік аграрна-тэхнічнага каледжа Уладзіслаў Бяляўскі. Добрыя вынікі дэманструе  вадзіцель гаспадаркі Сяргей Адамковіч і майстар вытворчага навучання аграрна-тэхнічнага каледжа, камбайнёр Руслан Ільясаў. Узнагароду атрымаў экіпаж КСУП «Ашмянская Ясная Паляна» ў складзе Валерыя Лакуціеўскага і Віталія Кіркоўскага.

Кацярына РУДЗІК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *