Днямі у памяшканні міні-рынка на вуліцы Першамайскай прайшло адкрыццё новага кафэ “Хвілінка” ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”. Гасцей частавали смачнымі блінамі, мяснымі далікатэсамі і малочнымі кактэлямі.
Ідэя адкрыцця кафэ належыць дырэктару ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” Тамары Філіповіч. Яна стала і яго дызайнерам. Унутранае аздабленне памяшкання выканана з тонкім густам. На сценах фотаздымкі Тамары Уладзіміраўны – яна выдатны фотамайстар.
Намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Галіна Люткоўская, адкрываючы новы аб’ект, заўважыла:
— Гэта не першая спроба ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” працаваць у сферы грамадскага харчавання. Кафэ “Галактыка” карыстаецца ў ашмянцаў папулярнасцю і павагай. Упэўнена, што “Хвілінка” стане добрым працягам працы нашага прадпрыемства ў сферы абслугоўвання, тым больш вопыт і высокая якасць прадукцыі будуць спрыяць гэтаму.
Кафэ разлічана на 11 пасадачных месцаў. Тут па-сапраўднаму ўтульна и гасцінна. Акрамы бліноў з рознымі напаўняльнікамі, наведвальнікам будуць прапаноўвацца первыя блюды,а таксама греческий салат, мясныя закускі, марожанае і кактэлі, так што завітаць сюды можна не толькі ў час абедзеннага перепынку, але і разам з дзецьмі ў час адпачынку.
Ларыса КАХАНОЎСКАЯ.
На здымку: у кафэ “Хвілінка” заўсёды гасцінна вітаюць.
Фото аўтара.


11- это много конечно. Туда наверно кроме Тамары и ее работников никто и не ходит.