“Ноч у музеі-2011”: сустракаемся 18 мая а 19 гадзіне ў краязнаўчым музеі

Культура

Вось ужо некалькі гадоў 18 мая, калі ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень музеяў, гэтыя скарбніцы чалавечай гісторыі і мастацтва праводзяць вельмі важную і захапляльную акцыю “Ноч у музеі”.

Летась да гэтай акцыі падключыўся і наш краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча. Першая спроба аказалася ўдалай як для саміх супрацоўнікаў, так і для наведвальнікаў. Сёлета калектыў музея праводзіць яе ў другі раз і прапануе ўсім, хто адгукнецца на гэтае мерапрыемства, вельмі цікавую і творча насычаную праграму.

Калектыў музея запрашае ашмянцаў і гасцей нашага горада і раёна на “Ноч у музеі 2011”.

18 мая з 19 гадзін наведвальнікаў чакае: тэатралізаваная пастаноўка “Легенда аб Ашмянах” у гістарычнай зале “Ашмяны старажытныя і сучасныя”, сустрэча з народным ансамблем народнай песні “Жытніца”, прагляд відэакліпаў на выстаўцы “Гарады-героі СССР”, майстар-класы ў арт-зале, рэтра вечарына, знаёмства з начным небам праз тэлескоп. Таксама вы зможаце адведаць смачныя пачастункі ад Ляўко і Марылі, набыць кандытарскія вырабы.

Уваход платны, тэлефон для даведак: 4-25-93, 4-46-62.



Теги:

3 комментария по теме ““Ноч у музеі-2011”: сустракаемся 18 мая а 19 гадзіне ў краязнаўчым музеі

  1. в прошлом году ночь музеев прошла очень здорово!
    повторите обязательно)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *