Міжнародная краязнаўчая гасцёўня «Сустрэчы ў лістападзе — 2017» да дня нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага пройдзе ў Кальчунскай сярэдняй школе 25 лістапада.
Пачатак у 10.00
У праграме:
- Святая імша ў Гародніцкай капліцы
- Падвядзенне вынікаў рэстаўрацыйных работ Гародніцкай капліцы – сямейнай усыпальніцы Снядэцкіх з удзелам архітэктараў з Польшчы
- Знаёмства з жыццём і дзейнасцю нашчадкаў вучонага Енджэя Снядэцкага на Беларусі (Мінск; Камаі, Пастаўскі раён)
- Навуковыя паведамленні вучоных Вільнюскага ўніверсітэта, бібліятэкі ім. Урублеўскіх Літоўскай Акадэміі навук
- Прэзентацыя кнігі “Вакацыі ў Яшунах”. К.Карпіч — дырэктар музея-галерэі Яшунскага палаца (Літва)
- Прэзентацыя зборніка вершаў паэта Васіля Юршы (Мінск)
- Канцэртная праграма, творчыя выставы