Ашмянскія каледжы запрашаюць абітурыентаў

События

Поўным ходам ідзе прыёмная кампанія для атрымання прафесійна-тэхнічнай і эканамічнай адукацыі ў каледжах горада. Таму ў выпускнікоў ёсць магчымасць падаць дакументы ў гэтыя навучальныя ўстановы, тым больш што набор праводзіцца па спецыяльнасцях, запатрабаваных у сельскагаспадарчым рэгіёне.

Многія выпускнікі школ ужо прайшлі шлях ад падачы дакументаў да заліку ў шэраг студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, а вось у абітурыентаў, якія вырашылі паступаць у каледж, — усё наперадзе! Актыўна ідзе прыёмная кампанія. Таму ў выпускнікоў ёсць магчымасць падаць дакументы ў аграрна-эканамічны і аграрна-тэхнічны каледжы, тым больш што набор праводзіцца па спецыяльнасцях, запатрабаваных у сельскагаспадарчым рэгіёне.

Дзве прыёмныя камісіі прафесіянальнага аграрна-тэхнічнага каледжа будуць прымаць дакументы ў выпускнікоў 9 і 11 класаў да дваццатага жніўня, а ў абітурыентаў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй — да дзявятага жніўня, на завочную форму навучання — восенню.

У гэтым годзе план прыёму — 130 чалавек на аснове базавай і сярэдняй школ, а на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі — 25.

Пасля 9 і 11 класаў можна атрымаць наступныя спецыяльнасці: «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ» (трактарыст-машыніст с/г вытворчасці, слесар па рамонце с/г машын і абсталявання, вадзіцель аўтамабіля), «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў» (вадзіцель аўтамабіля), «Вытворчасць будаўніча-мантажных работ. Аздобныя будаўнічыя працы (муляр, тынкоўшчык, маляр будаўнічы), «Тэхналогія зварачных работ» (электразваршчык ручной зваркі). Вялікі інтарэс сярод выпускнікоў школ выклікаюць наступныя спецыяльнасці: «Гандлёвая справа» (прадавец, кантралёр-касір) і «Вытворчасць прадукцыі раслінаводства. Грамадскае харчаванне» (гароднінавод, садоўнік, кухар).

Адказны сакратар камісіі Людміла Жывалеўская расказала, што на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў каледжы можна атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці: «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (кваліфікацыя «Тэхнік-механік»). Цікава, што навучанне на гэтым узроўні працягваюць не толькі былыя навучэнцы ашмянскага каледжа, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, але і выпускнікі з Астравецкага,  Смаргонскага, Іўеўскага  раёнаў. Члены прыёмнай камісіі адзначылі, што ў гэтым годзе дружную студэнцкую сям’ю папоўняць выпускнікі ліцэяў і каледжаў.

Члены камісіі Анжаліка Каханоўская і Лілія Шукелойць адзначылі, што кожны год усе выпускнікі размяркоўваюцца па працоўных месцах. Шмат спецыялістаў пасля навучання ў каледжы ўладкоўваюцца ў ААТ «Будаўнік» і на АЭС.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце прыёмнай камісіі можна знайсці  на сайце — optu.inbel.biz.

У першы дзень работы прыёмнай камісіі аграрна-эканамічнага каледжа чарга з абітурыентаў не змяншалася. Члены камісіі адзначаюць, што вялікая цікавасць і попыт на спецыяльнасці былі заўсёды — гэты год не выключэнне.

У аграрна-эканамічным каледжы на спецыяльнасці дзённай і завочнай форм дакументы прымаюць без уступных іспытаў па конкурсе сярэдняга бала. Дарэчы, сёлета на спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» завочнай формы ажыццяўляецца прыём па рэзультатах ЦТ (мова і матэматыка).

— У гэтым годзе на дзённую бюжэтную форму на спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» мы набіраем 25 чалавек на аснове базавай адукацыі і 25 — на аснове сярэдняй адукацыі. На спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»  на аснове базавай адукацыі — 25 челавек, —  адзначыла адказны сакратар прыёмнай камісіі Вольга Баравікова.

На платнай аснове на гэтыя спецыяльнасці набор  па пяць чалавек суадносна на аснове базавай адукацыі.  На завочнае аддзяленне  на спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» на аснове сярэдняй адукацыі — 10 (бюджэтная аснова) і 20 (платная).  На спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»  на платнай аснове — 20 чалавек.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце прыёмнай камісіі каледжа можна ўбачыць на сайце www.oaek.oshmiany.by у раздзеле «абітурыентам».

Тэхнічныя сакратары прыёмнай камісіі Вольга Шыбут і Ірына Станулевіч расказалі, што ўсе выпускнікі каледжа ўладкоўваюцца на працу, нават калі вучыліся на платнай форме. Сваё працоўнае месца выпускнікі знаходзяць часцей за ўсё ў Ашмянскім раёне, а некаторыя размяркоўваюцца туды, адкуль ёсць запыты з арганізацый.

Пасля навучання ў аграрна-эканамічным каледжы выпускнікі могуць працягнуць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

IMG_1683

IMG_1688

IMG_1728

IMG_1733

IMG_1745

IMG_1756

IMG_1779



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *