Ашмянскія вакалісты сталі лепшымі ў вобласці, другімі — у рэспубліцы

Культура События

Нядаўна навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа Сяргей Федаровіч і Дзмітрый Андрыеўскі вярнуліся з рэспубліканскага конкурсу мастацка-публіцыстычных праграм “Праф-бум”, які праводзіцца сярод устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.  Рэзультат выступлення ашмянскіх хлопцаў – другое месца ў намінацыі  “Гімн  прафесіі”.

Фінальнаму мерапрыемству папярэднічаў абласны этап конкурсу. У Гродне навучэнцы нашага каледжа выканалі “Гімн хлебаробу” і  сталі пераможцамі,  а затым з гонарам накіраваліся ў сталіцу. Сярод вялікай колькасці прэтэндэнтаў на прызавыя месцы яны не разгубіліся і велічная песня  паланіла журы сваёй шчырасцю і высокім узроўнем выканання.

Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі педагогі. Словы гімна напісаў выхавацель інтэрната каледжа Яўген Куст, музыку – кіраўнік эстраднай студыі “Капель” і  харавога гуртка Алена Лаздзін.  Да песні   было падрыхтавана мультымедыйнае суправаджэнне.  Сумесная творчасць  прынесла цудоўны плён. “Гімн хлебаробу” стаў не толькі ўслаўленнем самай высакароднай  у свеце прафесіі, але і візітнай карткай  Ашмянскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

На здымку: Дзмітрый Андрыеўскі, Алена Лаздзін, Яўген Куст і Сяргей Федаровіч.

Фота аўтара.



Теги:

3 комментария по теме “Ашмянскія вакалісты сталі лепшымі ў вобласці, другімі — у рэспубліцы

  1. Поправте информацию о фото: последний — Сергей, а не Валерий.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *