Маміна свята
Сёлета ў дваццаты раз у нашай краіне святкуецца Дзень маці. Беларусь, дарэчы, — адзіная краіна, у якой гэты дзень прымеркаваны да праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. І гэта не проста супадзенне, бо маці, як і Дзева Марыя, ахінае сваіх дзяцей надзейным покрывам, абараняе іх ад бяды і няшчасця.
Шчаслівы той, каму ёсць каго павіншаваць з гэтым цёплым і шчымлівым днём, у каго ёсць надзейны і верны чалавек, які заўсёды падтрымае, сагрэе, знойдзе патрэбныя словы і абнадзеіць, накіруе на правільны шлях. У Тэрэсы Браніславаўны Булкевіч, настаўніцы роднай мовы і літаратуры Граўжышкоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу, мамы ўжо няма. Шмат год прайшло, як памерла Гэлена Браніславаўна, але яе светлы вобраз заўсёды жыве ў памяці дачкі. Ён побач з ёй у радасці і няшчасці, у святы і ў будні. Ён і сёння падказвае ёй, як жыць, знаходзіць выйсце са складаных сітуацый, выхоўваць дзяцей і ўнукаў, згладжваць вострыя вуглы ў сямейных узаемаадносінах.

Мама Тэрэсы Браніславаўны цудоўна спявала. Разам з Браніславам Міхайлавічам яны часта заводзілі мілагучныя беларускія песні. Як заварожаная, слухала іх Тэрэса, спрабавала не толькі запомніць словы, але і падпяваць дарослым. Тыя песні і сёння ўваходзяць у рэпертуар народнага сямейнага ансамбля «Граўжанцы», створанага пры Граўжышкоўскім аддзеле культуры і вольнага часу. Бацькоўскую спадчыну прапагандуе Тэрэса Браніславаўна разам з мужам — мастацкім кіраўніком мясцовай клубнай установы Эдуардам Віктаравічам Булкевічам, а таксама сем’ямі сваіх аднавяскоўцаў: Сідаровічаў, Сальмановічаў, Грышкойць…Часам далучаецца да бацькоў і дачка Наталля. Зараз захапленне мастацкай самадзейнасцю ёй прыйшлося прыпыніць. Цяпер у маладой жонкі і матулі іншыя, не менш прыемныя клопаты: разам з мужам Ігарам яны гадуюць першынца Паўліка. Хлопчык яшчэ і гаварыць толкам не навучыўся — вядома ж, толькі на трэці гадок перакінулася, але спявае ён адмыслова, а яшчэ вельмі любіць класціся спаць пад бабуліну калыханку на роднай мове: песня яшчэ не скончылася, а малеча ўжо соладка спіць.
Адносіны сына Тэрэсы Браніславаўны Аляксандра з мастацтвам неяк не склаліся, аднак здольнасці да музыкі праяўляе яго дачка Дар’я. Вучыцца дзяўчынка ў пятым класе Кальчунскай СШ. Жвавая і актыўная, яна і ў вучобе паспявае, і з вялікай радасцю пасцігае музычнае майстэрства ў дзіцячай школе мастацтваў.
Калі дзеці з сем’ямі збіраюцца ў бацькоўскай хаце, тады ў Булкевічаў свята. Гледзячы на сваіх родных, Тэрэса Браніславаўна з хваляваннем заўважае, што зараз яшчэ больш перажывае за сваіх дзяцей, якія неўпрыкмет выраслі, а тое, што ім яна не дадала ў дзяцінстве, стараецца кампенсіраваць праз унукаў — ахінуць іх клопатам і любоўю. І хаця дзеці ніколі не абвінавачвалі бацькоў у адсутнасці ўвагі, яна разумее, што часта на першым месцы ў яе былі педагагічныя справы і чужыя дзеці. Аляксандр і Наташа гадаваліся ў клубе і сельсавеце, дзе Тэрэса Браніславаўна працавала на працягу васьмі год сакратаром, а ў вольны час ці пасля работы дапазна з мужам удзельнічалі ў рэпетыцыях творчага калектыву.
Дачка Наташа, успамінаючы школьныя гады, адзначыла, як нялёгка быць дзецьмі настаўніцы: патрабаванні да яе з братам заўсёды былі павышанымі. Менавіта па гэтай прычыне яна казала, што ніколі не пойдзе па маміным прафесійным шляху. Аднак лёс распарадзіўся па-іншаму. Яна стала педагогам-дэфектолагам. І хаця стаж яе педагагічнай дзейнасці зусім невялікі (зараз яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку), Тэрэса Браніславаўна з гонарам заўважае, што ўсё ў дачкі атрымаецца і яна стане добрым настаўнікам — адказным, уважлівым, які любіць і работу, і дзяцей.
Сваю педагагічную дзейнасць пачынала Тэрэса Браніславаўна піянерважатай. Паспытала жанчына і хлеба кіраўніка — на працягу двух год была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Аднак больш па душы прыйшлася ёй роля настаўніцы — носьбіта мовы сваіх бацькоў і дзядоў. Яна вучыць дзяцей не цурацца роднай мовы, а, наадварот, ганарыцца. І на ўроках, і падчас пазакласных мерапрыемстваў яна вяртае дзяцей да сваіх вытокаў: знаёміць з культурай і гісторыяй беларусаў. На ўласным прыкладзе прывівае любоў да роднай старонкі праз фальклор і народную песню. Вучні з павагай ставяцца да настаўніцы, якая спявае ў ансамблі, добра вядомым не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Вельмі перажывалі за яе і сваіх аднавяскоўцаў, калі «Граўжанцы» прымалі ўдзел у тэлевізійным праекце «Песні маёй краіны». Дзеці заўсёды сочаць за выступленнямі калектыву, які дорыць цудоўныя народныя мелодыі ашмянцам. Граўжанцаў цёпла прымаюць у любым кутку краіны: Астраўцы, Гродне, Мінску, Ваўкавыску, Лідзе, Чачэрску…

На працягу шэрагу год вучні Тэрэсы Браніславаўны Булкевіч становяцца пераможцамі і прызёрамі раённага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. У мінулым годзе добрыя вынікі на абласной алімпіядзе для васьмікласнікаў паказала Іна Велямовіч. Сёлета настаўніца са сваёй здольнай выхаванкай таксама будзе спрабаваць выйсці на абласны ўзровень.
Кабінет роднай мовы Граўжышкоўскага ВПК стаў пераможцам у раённым конкурсе кабінетаў. Тут сабраны багаты метадычны матэрыял па выкладанні роднай мовы і літаратуры. Змяшчаецца ён як у электронным варыянце, так і ў з густам аформленых папках. Тут можна знайсці і фальклорныя напрацоўкі, і вершы мясцовых творцаў, і матэрыялы пра землякоў, змешчаныя на старонках сродкаў масавай інфармацыі.
На пачатку кастрычніка Тэрэса Браніславаўна прымала віншаванні як настаўніца. Падарункам для яе стала і ўзнагарода — Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта за плённую працу і значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення. На гэтым тыдні яна будзе прымаць віншаванні як жанчына і маці — ад сваіх дзяцей і ўнукаў, мужа, нявесткі Алы і зяця Ігара, ад дружнай сям’і сваіх выхаванцаў, работнікаў культуры, з якімі яна ўжо шмат год дорыць святы ашмянцам, важнейшым сярод якіх з’яўляецца самае шчырае і душэўнае — маміна свята.
Мамины дочки
Быть мамой — большой труд, но для Анастасии Шарлан он в радость. Молодая женщина отгоняет от себя мысль, что скоро закончится декретный отпуск по уходу за младшей Элиной и нужно будет выходить на работу, а значит меньше времени получится уделять дочерям. Старшая Каролина уже вполне самостоятельная — учится в четвертом классе. Ей вполне можно доверить присмотреть за младшими, накормить приготовленным мамой обедом, сходить с ними на прогулку, пока мама занята привычными домашними хлопотами. Правда, средняя дочь Александра не всегда слушается сестру: в три года у нее свой, отличный от других взляд на многие вещи и прислушиваться к чужому мнению ей порой не охота. Полуторагодовалая Элина любит быть в центре внимания. Она еще только делает первые шаги в познании окружающего мира и за ней нужен глаз да глаз.
Многодетная мама Анастасия Шарлан считает своих детей подарком Свыше, высокой наградой за преодоление жизненных преград и веру в себя. Вынесенный в четырнадцатилетнем возрасте страшный диагноз не сломил девушку, а научил всеми силами бороться за жизнь и верить в положительный исход. Тогда она не то что о детях, но и о семье думать не могла. Она старательно училась, успешно окончила школу, а затем и вуз. Судьба преподнесла ей встречу с Дмитрием Шарланом, который не стал прислушиваться к чужим разговором, не испугался трудностей, а предложил свою надежную руку и сильное мужское плечо хрупкой девушке Насте.
Десять лет назад Анастасия мечтала о поездке с мужем на море, которого она никогда не видела. Та мечта, конечно же, осуществилась. А теперь многодетная мама часто думает о собственном доме (тесно большой семье стало в двухкомнатной квартире), чтобы обязательно в нем был большой стол, за которым соберутся на праздник Рождества их многочисленные родственники: дочери со своими семьями, дедушки и бабушки, и, конечно же, внуки. За красиво сервированным столом будут звучать теплые и искренние слова. Анастасия подарит своим родным душевную песню — петь она очень любит (вокальные способности унаследовала молодая женщина от родителей). А они ответят ей своей любовью и нежностью.
На СНИМКЕ: Анастасия Шарлан с дочерьми Каролиной, Элиной и Александрой.
Аліна САНЮК.
Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

