У райвыканкаме прайшоў семінар-вучоба для ўчастковых камісій

Главное События

У мінулую пятніцу ў канферэнц-зале райвыканкама прайшоў семінар-нарада, на якім  разгледжана  пытанне аб паўнамоцтвах участковых камісій і асаблівасцях іх  дзейнасці ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыні, намеснікі і сакратары ўчастковых камісій, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі рабочых груп ў горадзе і сельскіх Саветах па садзейнічанні ўчастковым камісіям ў падрыхтоўцы і правядзенні маючых адбыцца выбараў.

З асноўнымі  арганізацыйна-прававымі пытаннямі работы участковых камісій пазнаёміў прысутных старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзь Пішчык. Інфармацыю аб арганізацыйных мерапрыемствах па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў згодна з каляндарным планам давёў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Саванец. Аб ідэалагічным забеспячэнні выбараў  шла размова ў выступленні начальніка аддзела ідэалагічнай работы Людмілы Каханоўскай.  Галоўны бухгалтар фінансавага аддзела Наталля Міхалёва растлумачыла парадак выкарыстання грашовых сродкаў, выдзеленых участковым камісіям на правядзенне выбараў.

Адзін з важнейшых момантаў пры правядзенні выбарчай кампаніі –  забеспячэнне  пажарнай бяспекі  ў памяшканнях участкаў для галасавання.  Аб важнейшых мерах  па недапушчэнні пажарных сітуацый на  ўчастках  расказаў начальнік інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду РАНС Андрэй Горбач.

Вынікі работы семінара падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч.

Аліна БЕЛІЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *