У Ашмянскім раёне адсвяткавалі «Дажынкі»

События

У пачатку восені, 3 верасня, Баруны сталі цэнтрам раённых дажынак. Гасцям аграгарадка паабапал дарогі былі здалёк бачны саламяныя кампазіцыі, выкананыя з доляй фантазіі і гумару. Так што не патрапіць на свята было проста немагчыма. Нядрэнным было і надвор’е, хоць і не абышлося без капрызаў нябеснай канцылярыі.

Святочны настрой задала тэатралізаваная сцэнка з удзелам Ашмянскай Зямлі, Ветру, Неба, Сонца і Дажджу.

Ганаровае права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена самым паспяховым хлебаробам Ашмяншчыны: камбайнеру СВК “Гальшанскі” Пятру Эдуардавічу Пазнанскаму і вадзіцелю СВК “Ашмянскі світанак” Чаславу Ксавер’евічу Шукеловічу.

Адкрыў свята першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Вацлававіч Ясюкайціс. Ён зазначыў, што хлеб ніколі не бывае лёгкім і кожны павінен ведаць цану бохана на сваім стале. Віталь Вацлававіч закрануў шэраг аспектаў сёлетняга жніва: неспрыяльныя ўмовы падчас пасяўной, засушлівыя май і чэрвень, калі палеткі літаральна выгаралі, дажджлівы жнівень. І тым больш важкім быў працоўны ўнёсак вяскоўцаў. Валавы збор збожжа склаў 39 тысяч тон у бункернай вазе, ураджайнасць – 25 цэнтнераў з гектара. Вядома, паказчыкі непараўнальныя з леташнімі, аднак ёсць аб’ектыўныя фактары, ад якіх поспех аграрыяў залежыць не ў меншай ступені, чым ад іх асабістых якасцей.

Раённы дажыначны сноп пад акампанемент урачыстай мелодыі быў уручаны старшыні райвыканкама Міраславу Эдмундавічу Сарасеку і начальніку райсельгасхарчу Віталю Вацлававічу Ясюкайцісу. А прысутных  пачаставалі караваем.

Старшыня райвыканкама звярнуўся да прысутных. “Уборка збожжа – важная аснова стабільнасці і харчовай бяспекі раёна, вобласці і рэспублікі ў цэлым. Хлеб – гэта, без перабольшвання, жыццё нашага раёна”, – зазначыў Міраслаў Эдмундавіч. Ён падкрэсліў, што сёлетняя перамога хлебаробам дасталася вельмі высокай цаной. На заканчэнне прагучалі словы ўдзячнасці ўсім, хто дабіўся добрых вынікаў на жніве, і тым, хто працягвае працаваць і ў выхадныя дні, каму няма часу на святы, а таксама ўсім арганізацыям раёна, якія не засталіся ўбаку падчас уборачнай.

Затым Міраслаў Эдмундавіч правёў цырымонію ўзнагароджання гаспадарак, якія перамаглі ў раённым спаборніцтве па прадукцыйнасці збожжавых. Першае месца заняў СВК “Ашмянскі світанак”, у якім выхад збожжа з аднаго бала-гектара пасяўной плошчы склаў 107 кілаграмаў пры ўраджайнасці 34 цэнтнеры з гектара. На другім месцы – СВК “Гальшанскі”, выхад збожжа – 96 кілаграмаў, ураджайнасць – 32,8 цэнтнера на круг. Трэцяе месца дасталося КРСУП э/б “Баруны”. Выхад збожжа тут склаў 85 кілаграмаў, ураджайнасць – 28,2 цэнтнера з гектара.

Дыпломы райвыканкама за высокія паказчыкі на ўборцы збожжавых сярод камбайнераў уручылі лепшым механізатарам раёна. Усе яны з адной гаспадаркі – СВК “Гальшанскі”. Першае месца дасталося Пятру Эдуардавічу Пазнанскаму, які намалаціў на камбайне “Лексіён-560” 1580 тон збожжа, другое месца – Уладзіміру Уладзіслававічу Сасноўскаму, які на камбайне “Лексіён-580” намалаціў 1439 тон, і Генрыху Генрыхавічу Скаржынскаму, які намалаціў 1290 тон збожжа на камбайне “Джон Дзір-9680”.

Адпаведныя дыпломы атрымалі і вадзіцелі, якія вылучыліся на адвозцы збожжа. Самы важкі рэзультат атрымаў вадзіцель СВК “Ашмянскі світанак” Часлаў Ксавер’евіч Шукеловіч, які на аўтамашыне ГАЗ-САЗ перавёз 2300 тон збожжа. Другое месца – у вадзіцеля СВК “Гальшанскі” Віктара Пятровіча Скурновіча, які на машыне ЗІЛ перавёз 1854 тоны. На трэцім месцы – вадзіцель СВК “Граўжышкі” Віктар Эдуардавіч Астрамовіч, які на аўтамашыне МАЗ перавёз 1296 тон.

За высокія паказчыкі на сушцы збожжавых і зернебабовых культур дыпломамі былі ўзнагароджаны шэраг рупліўцаў: загадчык зернясклада “Гарэцкаўшчына” э/б “Баруны” Чэслаў Матусь (на сушылцы М-819 пад яго кіраўніцтвам прасушана 788 тон збожжа і масласемя рапса); звяно працаўнікоў СВК “Крэйванцаўскі” у складзе Вітольда Казлоўскага і Івана Чуйко, якія на зернесушылцы СЗК-10 высушылі 820 тон збожжа і масласемя рапса; прадстаўнік звяна СВК “Гальшанскі” Генадзь Пясецкі, пры ўдзеле якога на сушылцы КЗСВ-30 было высушана 8634 тоны збожжа і масласемя рапса.

Начальнік райсельгасхарчу Віталь Ясюкайціс узнагародзіў каштоўнымі падарункамі ветэранаў працы: галоўнага эканаміста СВК імя Кляцкова  Галіну Мікалаеўну Шаблінскую, загадчыцу фермы “Анкуды” СВК “Кракоўка” Ядзвігу Францаўну Гіз, намесніка старшыні па вытворчасці СВК “Граўжышкі” Сяргея Міхайлавіча Аўсюкевіча, галоўнага бухгалтара СВК “Ашмянскі світанак” Ядзвігу Францаўну Янушкевіч; галоўнага агранома СВК “Гальшанскі” Зінаіду Аляксандраўну Кот; трактарыста-машыніста КРСУП э/б “Баруны” Івана Рыгоравіча Лапая.

Са словамі віншавання на сцэну выйшла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай. Раіса Мікалаеўна выказала вяскоўцам словы падзякі, уручыла ўзнагароды Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, а таксама ашмянскага райкама галіновага прафсаюза пераможцам сёлетняга жніва. Сярод узнагароджаных: механізатар ААТ “Ашмяны-Лён” Іван Леанідавіч Горыд, які на трактары МТЗ-82 з камбайнам ЛК-4А выканаў церабленне льну на плошчы 125 гектараў, і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі КРСУП э/б “Баруны” Тамара Анатольеўна Мядзвецкене.

За высокія паказчыкі на жніве былі ўзнагароджаны камбайнеры раёна: Алег Баляслававіч Чымбар (СВК “Гальшанскі”), Станіслаў Антонавіч Спірыдовіч (СВК імя Кляцкова), Валерый Іванавіч Амшэй і Станіслаў Эдвардавіч Суравец (СВК “Кракоўка”). Лепшымі ў раёне сталі ажно тры камбайнеры эксперыментальнай базы “Баруны”: Мікалай Пятровіч Альшук, Пётр Іосіфавіч Якубель і Іван Станіслававіч Прыгодскі.

За актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі былі заахвочаны камбайнеры Аляксандр Андрэевіч Нарковіч (СВК “Граўжышкі”), Вальдэмар Уладзіміравіч Гаўлас (СВК “Прыгранічны”), Валерый Мар’янавіч Лакуціеўскі (СВК імя Кляцкова), Мар’ян Міхайлавіч Млыноўскі (СВК “Прыгранічны”), Аляксандр Іванавіч Адамковіч (СВК “Кракоўка”), Мікалай Іванавіч Борткевіч і Яўген Вацлававіч Красевіч (СВК “Ашмянскі світанак”), а таксама Андрэй Францавіч Пяткевіч і Франц Казіміравіч Грыневіч (СВК “Крэйванцаўскі”). Сярод вадзіцеляў лепшымі сталі Мікалай Іванавіч Болзан (СВК “Ашмянскі світанак”) і Генадзь Вікенцевіч Галамбоўскі (аграрна-тэхнічны каледж).

Ніводная ўборачная кампанія не абыходзіцца без моладзі. Паводле вынікаў раённага спаборніцтва сярод моладзі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагародзілі пераможцаў першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Вольга Леанідаўна Шыдлоўская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Мар’янаўна Скурновіч. Сярод камбайнераў першае месца заняў механізатар СВК “Гальшанскі” Аляксандр Вацлававіч Сасноўскі, які на камбайне Мега-208 намалаціў 878 тон збожжа; другім стаў Руслан Веліевіч Ільясаў, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 700 тон збожжа; а трэцяе месца дасталося механізатару СВК “Ашмянскі світанак” Аляксандру Іванавічу Краскоўскаму, які намалаціў 689 тон на камбайне КЗС-10К.

Сярод маладых вадзіцеляў, якія адвозілі збожжа ад камбайнаў, лепшым стаў Сяргей Мікалаевіч Болзан з СВК “Ашмянскі світанак”, які на аўто ГАЗ-САЗ перавёз 1359 тон збожжа; другі вынік – у вадзіцеля СВК “Кракоўка” Аляксандра Зыгмундавіча Мешчановіча, які на машыне МАЗ перавёз 1254 тоны збожжа; трэцяе месца – у вадзіцеля СВК “Гальшанскі” Ігара Віктаравіча Місюкевіча, які на аўтамашыне МАЗ перавёз 1135 тон.

Па добрай традыцыі, штогод падчас раённых дажынак, падводзяцца вынікі спаборніцтва паміж працаўнікамі мясцовай гаспадаркі. Дырэктар эксперыментальнай базы “Баруны” Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас узнагародзіў лепшых прадстаўнікоў свайго калектыву.

Сярод камбайнераў тройку лепшых узначаліў Мікалай Пятровіч Альшук, другое месца заваяваў Іван Станіслававіч Прыгодскі, трэці вынік паказаў Пётр Іосіфавіч Якубель. У тройцы лепшых вадзіцеляў першым стаў Анатоль Мікалаевіч Залескі, другое месца заняў Генадзь Раманавіч Кавалеўскі, замкнуў тройку пераможцаў Сяргей Эдуардавіч Ілюковіч.

Былі адзначаны высокія паказчыкі на ўборцы саломы, якіх дабіўся Эдуард Іванавіч Бернат. Не былі забыты і тыя, хто паставіўся да працы найбольш добрасумленна: галоўны інжынер барунскай гаспадаркі Аляксандр Пятровіч Савіцкі, загадчыкі механічнай майстэрні Часлаў Іванавіч Дрозд, начальнік вытворчага аддзялення Віктар Зыгмундавіч Якубель, загадчыкі складоў Іван Станіслававіч Гнаінскі і Алена Станіславаўна Будзько.

Парадавалі гледачоў вясёлымі напевамі і бадзёрымі мелодыямі таленавітыя музыкі з розных куткоў Ашмяншчыны: народны ансамбль песні і танца “Крыніцы”, трыа “Славянскія напевы” з аграгарадка Гальшаны, народны сямейны ансамбль “Граўжанцы” і народны ансамбль народнай песні “Жытніца”. З музычным прывітаннем выступілі і госці раёна: народны ансамбль народнай музыкі “Чабарок” з Іўя, аркестр інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і наш зямляк з Масквы Валерый Дзюмін.

Святочны настрой гасцям і ўдзельнікам свята дапамаглі стварыць падвор’і сельгасарганізацый раёна, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, гандлёвыя палаткі і міні-кафэ. Акрамя таго, усе жадаючыя маглі наведаць майстар-класы па разнастайных рамёствах.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

IMG_653о0

IMG_6542

IMG_6549

IMG_6562

IMG_6566

IMG_6571

IMG_6581

IMG_6583

IMG_6606

IMG_6619

IMG_6625

IMG_6649

IMG_6654

IMG_6658

IMG_6664

IMG_6681

IMG_6697

IMG_6731

IMG_6733

IMG_6738

IMG_6740

IMG_6743

IMG_6761

IMG_6796

IMG_6802

IMG_6818

IMG_6855

IMG_6870

IMG_6877

IMG_6894

IMG_6902

IMG_6936

IMG_6945

IMG_6950

IMG_6972

IMG_6989

IMG_6997

IMG_7016

IMG_7022

IMG_7035

IMG_7045

IMG_7059

IMG_7069

IMG_7088

IMG_7110

IMG_7130

IMG_7138



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *