Министр информации Республики Беларусь приняла участие в творческой планёрке «Астравецкай праўды»

Общество

Незвычайную творчую “лятучку” правялі супрацоўнікі “Астравецкай праўды” ў мінулую пятніцу. У ёй прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Аляксандравіч Апановіч і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.

министр-информации-в-Островце-500x333

Падчас размовы з калектывам закраналіся розныя тэмы – творчыя і бытавыя. Што ў “рэдакцыйным партфелі” журналістаў? Як удзельнічае газета ў перадвыбарнай кампаніі? Ці задавальняе супрацоўнікаў рэдакцыі зарплата? Ці ёсць у маладых спецыялістаў перспектывы атрымання жылля? Гэтыя і іншыя тэмы ўздымаліся ў гутарцы калектыву газеты з міністрам.

министр-информации-в-редакции-500x333

Лілія Станіславаўна высока ацаніла работу “Астравецкай праўды” ў пытаннях інфармавання насельніцтва, зазначыўшы, што аб папулярнасці газеты ў жыхароў раёна сведчыць яе тыраж: па насычанасці на тысячу насельніцтва астравецкая раёнка знаходзіцца ў шэрагу лепшых газет краіны. Была адзначана міністрам і дзейнасць “Астравецкай праўды” ў пытаннях канвергенцыі: сёння пад крылом раённай газеты выдаецца не толькі друкаваная версія, але паспяхова дзейнічае сайт, раённае радыё, развіваецца інтэрнэт-тэлебачанне.

Зараз, на думку міністра, трэба ісці далей: Астравец даўно заслужыў права мець уласнае тэлебачанне: гэты рэгіён сёння ведаюць ва ўсім свеце, да яго прыкавана ўвага жыхароў Беларусі, і не толькі – і інфармацыю аб яго развіцці, будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі трэба данесці да жыхароў не толькі раёна, вобласці, але і ўсёй краіны, і замежжа  – і ніхто не зможа зрабіць гэта лепш, чым мясцовыя журналісты. Лілія Станіславаўна Ананіч паставіла задачу як мага хутчэй стварыць пры рэдакцыі “Астравецкай праўды” паўнавартаснае тэлебачанне.

министр-информации-в-исполкоме-500x333

Як ужо паведамялался, Лілія Станіславаўна Ананіч прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася тэма этнаканфесійнай сітуацыі ў раёне і захавання на яго тэрыторыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Міністр інфармацыі ў сваім выступленні адзначыла, што Астравецкі раён і Гродзенская вобласць у цэлым – унікальны рэгіён у плане спакойнага і канструктыўнага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных веравызнанняў і нацыянальнасцей – і гэтаму ў гродзенцаў вучацца прадстаўнікі іншых абласцей.

Падчас візіту на Астравеччыну міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь наведала інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, дзе размова таксама ішла аб больш поўным і шырокім інфармаванні насельніцтва аб усіх аспектах “будоўлі стагоддзя”. У прыватнасці, Лілія Станіславаўна выказала думку, што дадатак “Беларуская атамная”, які штомесяц друкуе “Астравецкая праўда”, расказваючы пра ход будаўніцтва атамнай электрастанцыі, людзях, якія тут працуюць, і іншых тэмах, звязаных з АЭС, варта друкаваць і ў цэнтральных газетах.

Наведала міністр інфармацыі і будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС – і была ўражана размахам і маштабамі будаўніцтва, высокай арганізацыяй работ.

А заключным акордам у сімфоніі прыемных уражанняў міністра ад наведвання Астравеччыны стала сустрэча з духоўным і цудоўным на тэрыторыі непаўторнай жамчужыны нашага краю – Гервяцкага касцёла Святой Тройцы – і ў сценах храма.

«Астравецкая праўда»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *