“Ашмянскія замалёўкі. З запаснікаў памяці…”

Праекты События

Пад такой назвай рэдакцыя раённай газеты сумесна з краязнаўчым музеем імя Францішка Багушэвіча і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі камітэт Міжнароднага савета па захаванні помнікаў і славутых мясцін ICOMOS” распачынаюць свой чарговы праект. Да яго рэалізацыі падштырхнула нас манаграфія грамадскага дзеяча, публіцыста і краязнаўцы Чэслава Янкоўскага “Павет Ашмянскі”. Ва ўступе да свайго выдання наш зямляк піша:

“Я взялся за написание данного произведения, превосходящего мои скудные силы и способности, не для того, чтобы угодить своему собственному тщеславию. Я всего лишь решил воспользоваться благоприятным стечением обстоятельств, предоставивших мне доступ к историческим источникам, глубоко упрятанным в наполовину истлевших семейных архивах моих земляков и соседей. Я счел полезным спасти от окончательной гибели некоторые факты, даты и фамилии, оставшиеся на пергаментах или на тонких бумажных листах, к которым не прикоснулась рука профессионального исследователя. Когда я искал эти записи и дневники, кое-где заботливо сохраняемые, но чаще всего заброшенные где-нибудь на чердаке в покрытом плесенью ящике, перед моими глазами воскресали древние события, связанные с моим родным уголком земли и с моим родным домом, под крышей которого родились мои деды и я сам появился на свет. Поочередно воскресали герои, несчетное множество которых жило в нашем регионе между Жодишками и Налибокской пущей, между королевскими Медниками и Воложином. В эти мгновения мне казалось, что я непосредственно соприкасаюсь с историей этой земли и ее людьми… В этом труде нет ни одного факта, ни одной даты, ни одной фамилии, которую я бы не взял непосредственно из оригинального документа, возвращенного позже любезному владельцу или принадлежащего мне. Я хотел бы изложить в моих книгах то, что ускользнуло от внимания профессиональных исследователей, а особенно то, что имеет значение для нас – ошмянцев…».

zama5

У Год культуры, а таксама ў год святкавання нашым горадам свайго 675-годдзя мы рашылі звярнуцца да жыхароў Ашмяншчыны з просьбай “зазірнуць у запаснікі сваёй памяці” і падзяліцца на старонках раённай газеты сваімі ўспамінамі, успамінамі сваіх родных і блізкіх пра гістарычны цэнтр Ашмян (рыначную плошчу, касцёл, царкву, сінагогу, іншыя будынкі), якія праз гады могуць быць бясследна страчанымі. Мы спецыяльна не абмяжоўваем вас у часе, бо нават учарашні дзень – гэта ўжо гісторыя. Між тым вы і самі добра разумееце, што каштоўнасць вашых успамінаў павялічваецца з углыбленнем у ХХ стагоддзе. Мажліва, узноўленыя ў вашай памяці падзеі і факты стануць яшчэ адной, раней няўзгаданай старонкай у летапісе нашага старажытнага горада.

Вашы ўспаміны дапамогуць грамадскаму аб’яднанню “Беларускі камітэт Міжнароднага савета па захаванні помнікаў і славутых мясцін ICOMOS” ў рэалізацыі праекта “Спадчына і сучаснасць”. Найбольш каштоўныя ўспаміны будуць надрукаваны на старонках раённай газеты і лягуць у аснову сюжэта тэатралізаванага прадстаўлення, пабачыць якое (нават прыняць удзел) ашмянцы змогуць у верасні бягучага года. Мажліва, у вашым сямейным альбоме захаваліся даўнейшыя здымкі, на якіх сфатаграфаваны вашы родныя на вуліцах Ашмян, і якія без слоў раскрываюць гісторыю нашага горада.

Каб вам было прасцей зарыентавацца, мы падрыхтавалі невялікі апытальнік:

  1. Як выглядаў цэнтр Ашмян у розныя часы?
  2. Што ў савецкі час было ў касцёле, царкве, сінагозе? Што ў іх і каля іх адбывалася?
  3. Якія здарэнні, падзеі, камічныя гісторыі адбываліся ў гарадскім цэнтры?
  4. Якія будынкі знаходзіліся ў цэнтры, хто ў іх жыў, каго канкрэтна памятаеце (якія сем’і)?
  5. Што адбывалася на рынку, у гарадскім парку?
  6. Якія вы памятаеце гарадскія гісторыі (бытавыя, гумарыстычныя)?
  7. Якую музыку слухалі ў той час? Якія музычныя калектывы існавалі? На якім узроўні знаходзілася культура? і г.д.

Вашы ўспаміны чакаем да канца жніўня. Даслаць іх можна ў раённую газету (ул. Савецкая, 103, 4-55-65, oshvest@mail.ru, alina-sanyk@mail.ru) альбо ў краязнаўчы музей (вул Савецкая, 128, 4-25-93, oshm_muzej@mail.ru). Ксеракопіі здымкаў прымаюцца толькі ў электронным выглядзе. Калі ж вы прынесіце арыгінал, то вернуты вам ён будзе пасля ксеракапіравання.

Самых актыўных удзельнікаў праекта чакаюць прыемныя сюрпрызы. На заключным мерапрыемстве пры падвядзенні вынікаў праекта (у верасні) аўтары лепшых работ будуць адзначаны падарункамі.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *