У Ашмянах прайшоў тыдзень прававой інфармацыі

Образование

У красавіку ў раённай бібліятэцы прайшоў тыдзень прававой інфармацыі. Арганізатары “прававых” мерапрыемстваў  адзначылі, што патрэбна павышаць прававую культуру насельніцтва, садзейнічаць самаадукацыі карыстальнікаў у свеце права, а таксама забяспечыць свабодны доступ грамадзян да прававых рэсурсаў бібліятэкі.

прав (1)

Супрацоўнікі храма кнігі Святлана Галінская і Алена Дашчынская правялі для наведвальнікаў бібліятэкі шэраг мерапрыемстваў. Навучэнцаў аграрна-эканамічнага каледжа бібліёграф Алена Гушча пазнаёміла з публічным цэнтрам прававой інфармацыі, падрабязна расказала аб працы электронна-прававой базы “Эталон”, а таксама аб інфармацыйна-прававых рэсурсах. Ірына Баркоўская правяла агляд літаратуры “Усе маюць права ведаць права” і кніжнай выставы “В мире права и закона”.

прав (3)

Падчас тыдня прававой інфармацыі чытачы даведаліся шмат новага і цікавага. Бібліятэкары спынілі сваю ўвагу на дакументах і кодэксах, якія кантралююць прававую дзейнасць, прадставілі прэзентацыі, правялі віктарыны і дыскусіі.

Юрыдычную кансультацыю для людзей сталага ўзросту правёў юрыст Яўген Дамбіцкі. Ён расказаў аб правах і абавязках грамадзян, законах, прававым рэгуляванні. Усе атрымалі кваліфікаваную дапамогу (дарэчы, Яўген Іванавіч нярэдка праводзіць індывідуальныя кансультацыі для чытачоў).

На гэтым тыдзень прававой інфармацыі не скончыўся. Чытачы раённай бібліятэкі заўсёды могуць наведаць публічны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю.

Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *