У Ашмянах юных актывістаў сабраў “Школьны марафон”

Образование

Нядаўна ў сярэдняй школе №3 прайшоў раённы конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання БРСМ “Школьны марафон”. Школьнікі з Ашмянаў, Барунаў, Граўжышкаў, Дакурнішкаў, Жупранаў, Кальчунаў, Мураванай Ашмянкі, Навасёлкаў і Цудзенішкаў расказалі аб пярвічных арганізацыях БРСМ сваёй установы адукацыі.

IMG_6292

Школьнікі прадставілі візітоўку пярвічнай арганізацыі “Давайце пазнаёмімся!”, у якой расказалі аб дзейнасці сваёй “пярвічкі”, аб моладзевых праектах, у якіх прымалі ўдзел. Удзельнікі кожнай каманды прадэманстравалі свой талент, творчасць, вакальныя і харэаграфічныя здольнасці, а таксама пачуццё гумару.

IMG_6302 IMG_6321 IMG_6337

Творчыя старонкі дзейнасці сваёй арганізацыі прагарталі вучні сярэдніх школ №1, №2, гімназіі №1, Навасёлкаўскага і Дакурнішскага ВПК. Летапіс жыцця ў выглядзе фотаздымкаў і відэаролікаў прадэманстравалі вучні школы-інтэрната, выхаванцы Граўжышкоўскага ВПК, а таксама СШ №3. Дарэчы, фільм вучняў СШ №3 аб маленькіх цімураўцах  нікога не пакінуў раўнадушным. Пярвічную арганізацыю СШ №2 прадставіла каманда КВН “Крутыя перцы”. Мураванаашмянкоўцы расказалі аб акцыях і праектах, у якіх удзельнічалі. Творчую інсцэніроўку аб зараджэнні пярвічнай арганізацыі БРСМ з прыходам маладога спецыяліста Вікторыі Барташэвіч прапанавалі гледачам вучні Барунскага ВПК.

IMG_6360

Актыўнасць, крэатыўнасць, дасягненні і моладзевыя праекты падрастаючых лідараў высока ацанілі журы і гледачы. Лепшай стала каманда СШ №1, другое месца журы аддало СШ №3, трэцяе – Барунскаму ВПК. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а пераможцы -памятныя падарункі і кубак, які ў наступным годзе пяройдзе да новых пераможцаў.

Кацяына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *