Паспяховае выступленне гальшанцаў на абласной сцэне

Главное

У красавіку Гродзенскі музычны каледж прымаў у сваіх сценах удзельнікаў абласнога конкурсу сярод вучняў сельскіх дзіцячых школ мастацтваў. Конкурсанты спаборнічалі ў трох намінацыях: «Фартэп’яна і струнныя смычковыя інструменты”, «Народныя інструменты”, «Духавыя і ўдарныя інструменты”. Звыш 130 юных музыкантаў прадэмантравалі свой талент на сцэне музычнай установы.

Паспяхова выступілі на абласным конкурсе выхаванцы Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў. З конкурсу яны прывезлі сем дыпломаў, а таксама шмат уражанняў і бясцэнны вопыт удзелу ў творчых іспытах, падмацаваны ўпэўненасцю ў сваіх здольнасцях да музыкі.

DSC_1664

Дыпломам лаўрэата II ступені ўзнагароджана скрыпачка Валянціна Ягела (настаўнік Анастасія Іванаўна Калядка, канцэртмайстар Ларыса Валер’еўны Касцючэнка). Такой жа вартасці ўзнагарода прысуджана Наталлі Райскай, якая пасцігае ігру на цымбалах пад кіраўніцтвам Наталлі Віктараўны Трот (канцэртмайстар Вікторыя Аляксандраўна Малахова).

Дыпломам лаўрэата III ступені ўзнагароджана вучаніца Ларысы Валер’еўны Касцючэнкі Вераніка Лаўрыновіч. Сваю чарговую ўзнагароду атрымаў на конкурсе баяніст Максім Яскель. Вучань Іны Мікалаеўны Гайдукевіч таксама ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені. Аналагічная ўзнагарода на рахунку цымбалісткі Вольгі Астаневіч. Любоў да народнага інструмента прывівае дзяўчынцы Наталля Віктараўна Трот (канцэртмайстар Ларыса Валер’еўна Касцючэнка).

Дыпломы за ўдзел у конкурсе атрымалі цымбалістка Вікторыя Завадская (настаўнік Наталля Віктараўна Трот, канцэртмайстар Вікторыя Аляксандраўна Малахава) і Ангеліна Дзічкевіч (настаўнік Наталля Канстанцінаўна Каспяровіч).

Аліна САНЮК.

Фота з архіва дзіцячай школы мастацтваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *