Пятро Шакола апрануў словы ў рыфмы

Культура События

“У рыфмы словы апрануцца” — пад такой назвай нядаўна пабачыла свет яшчэ адна кніга паэзіі мясцовага паэта Пятра Шаколы. Гэты няўрымслівы чалавек ужо пасля выхаду на пенсію асвоіў камп’ютар і саматужным спосабам выдаў каля дзясятка сваіх зборнікаў, у якія змясціў не толькі вершы і паэмы, але і здымкі, на якіх цікавыя моманты з жыцця паэта, напоўненыя сустрэчамі з творчымі людзьмі, суседзямі і сябрамі. Свае кнігі Пётр Валяр’янавіч дорыць знаёмым і блізкім яму людзям.

У ліку першых новы зборнік атрымаў і калектыў рэдакцыі. У сваё выданне аўтар змясціў чатыры паэмы: “Беларусы”, “Легенда пра Ашмяны”, “Гальшаны” і “Алкагольны сюжэт на цвярозую тэму”. Вершы паэт падзяліў на некалькі раздзелаў: “У рыфмы словы апрануцца”, “Я пажадаць хачу”, “Гумарэскі”. Значнае месца ў кнізе займаюць здымкі. Многія ашмянцы знойдуць на іх і сябе, бо зроблены яны падчас творчых сустрэч у бібліятэцы і краязнаўчым музеі, на раённых святах ці проста на вуліцах горада. У зборніку каля сарака прысвячэнняў, віншаванняў і пажаданняў. Гартаючы старонкі кнігі, заўсёды прыемна прачытаць цёплыя словы аб сабе і людзях, якія кранаюць душу паэта і натхняюць яго на творчасць, падпітваюць станоўчай энергіяй.

Аліна САНЮК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *