Уборочная зерновых в районе выходит на финишную прямую

Главное

1445 гектараў зерневых і зернебабовых – такая плошча сёлетняга жніва ў СВК “Крэйванцаўскі”. Ужо ўбрана 74 працэнты плошчаў. З-за ліўневых дажджоў тут колас палёг на многіх участках. Цяжка падымаць такое калоссе з зямлі, але камбайны гаспадаркі абсталяваны такім чынам, што страты зведзены да мінімуму.

Стараюцца не пакінуць ніводнага коласа механізатары Станіслаў Міцкевіч з памочнікам Пятром Сінкевічам на “Лідзе-1300”, Станіслаў Вінцаловіч з маладым памочнікам Юрыем Батурэвічам на “КЗС-10”. Убіраюць хлеб і маладзёжныя экіпажы ў складзе Уладзіміра Даўлевіча з напарнікам Артурам Барткевічам і Андрэй Пяткевіч з Яўгенам Чуйко. Абодва экіпажы працуюць на айчынных камбайнах “КЗС-1218”. Першы экіпаж на сваім ліку сёлета мае 585 тон зерня, а другі – 571 тону.

– Сёлета нас падвялі ўчасткі з азімымі культурамі: ураджайнасць на некаторых складае толькі 17 цэнтнераў з гектара, – канстатуе факт галоўны аграном гаспадаркі Вацлаў Яжэвіч. – Аднак на ход уборкі гэта ніякім чынам не паўплывала.

І сапраўды, з размовы з людзьмі стала вядома, што праца на ніве тут працягваецца і да двух ночы. Таму прычынай дажджы, якія стрымліваюць ход жніва. Вось і ў дзень прыезду тэхніка стаяла аж да 12 гадзін на полі: чакалі пакуль сыйдзе раса. Даўно не было такой уборкі. Здаецца, і хлеб на полі ёсць, а бункеры напаўняюцца не так часта, як хацелася бы. Таму віной яшчэ і спёка.

– Іншы раз за дзень толькі два-тры рэйсы зробіш, — гаворыць вопытны вадзіцель гаспадаркі Эдуард Гарадзецкі, у якога на ліку звыш 800 тон перавезенага збожжа. – Але гэта наш хлеб, гэта наша праца і мы павінны ўбраць усё да апошняга зерня. Паломка камбайна стала прычынай таго, што камбайнер з 25-гадовым стажам Станіслаў Міцкевіч з маладым памочнікам Пятром Сінкевічам на камбайне “Ліда-1300” з пачатку ўборкі намалаціў толькі 264 тоны зерня.Пасля рамонту зноў выйшлі на поле: хлебаробы не збіраюцца моцна перажываць. Калі не ў гэтую ўборачную кампанію, то ў наступную абавязкова пашчасціць.

Дарэчы, лідэрам па намалоту у СВК “Крэйванцаўскі” з’яўляецца камбайнерскі экіпаж у складзе Андрэя Пяткевіча і Яўгена Чуйко. Камбайнерскі экіпаж у складзе Антона Язавіта і Валерыя Банюшэвіча на “Лідзе-1300” намалаціў 411 тон, а на ліку Станіслава Коўгера і яго памочніка Івана Шкелды 322 тоны збожжа новага ўраджаю. Зараз хлеб убіраецца на першым і другім вытворчых участках. Ва ўборачнай кампаніі задзейнічаны восем камбайнаў. На адвозцы, акрамя вадзіцеля Эдуарда Гарадзецкага, які на МАЗе перавёз 650 тон зерня, працуюць Мечыслаў Лакуціеўскі і Уладзімір Грышэль. Першы даставіў 874 тоны зерня, а другі на “ГАЗ-53” перавёз 376 тон.

З саломай тут няма праблем. Частка яе здрабняецца камбайнамі адразу на полі, а астатняя прасуецца і пры дапамозе стагамётаў акуратна кладзецца ў скірды. Адначасова ідзе дапрацоўка зерня, рыхтуецца да здачы піваварны ячмень. Збожжа новага ўраджаю паступае ў лік дзяржзаказу, а таксама засыпаецца насенны фонд для ўраджаю на наступны год.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

На здымку: малады хлебароб Уладзімір Даўлевіч з СВК “Крэйванцаўскі”. Фота аўтара.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *