Творчество наших читателей. Ядвига Чаплинская

Главное

Биография

Ядвига Иосифовна Чаплинская родилась в деревне Подгаи  Гравжишковского сельского Совета. Училась в Больших Войшнаришках, затем —  в Гольшанской средней школе.  Свою жизнь решила связать с педагогикой. После окончания факультета филологии Гродненского пединститута  почти все время работала в Войшнаришской базовой школе. Здесь она вышла замуж, родила и воспитала с мужем двух дочерей. Здесь она живет и сейчас. Увлекается рукоделием, находит  радость в  общении со своими родными и друзьями. Ее поэтические строки  о красоте белорусской земли,  человеческой доброте и душевности,  родных корнях, которые дают ей сил жить в гармонии и радости.

Творчество

МАМЕ

Дзякуй табе, мама,

Дзякуй табе, міла,

Што ў час найлепшы

Мяне нарадзіла.

Мяне гадавала –

Ночак недаспала:

У ліпавай калысцы

Дзіця калыхала.

Як я падрастала,

То ўсё паглядала,

Як ты ў хаце, у полі

Штодзень працавала.

Як ты прала, ткала,

Шыла, вышывала.

Для чужых, знаёмых

Тарты выпякала.

Кніжкі мне чытала,

Дабру навучала,

Лісты да суседзяў

У Польшчу ты пісала.

У лузе сенавала,

У полі жыта жала,

Потым на палетку

Спелы лён ірвала.

Улетку працы многа

У агародзе, у  полі –

Рукі ж твае стомы

Не зналі ніколі.

Хораша ў хаце,

Як настане свята:

Усяго нагатуеш –

Стол такі багаты.

Хата на пагорку,

Ва ўсе вокны сонца –

Там маё маленства

Праляцела звонка.

Вакол нашай хаткі

Малады садочак,

Там для адпачынку

Цудоўны куточак.

Гудуць у вуллях пчолкі,

Як сонца засвеціць…

Лепшае мясцінкі

Не знайшла я ў свеце.

Гады праляцелі,

Нібы тыя птушкі.

Дзяцінства не вернеш,

За грошы не купіш.

Мама старой стала,

І няма ўжо хаты,

Толькі  ўспаміны

Даюць сэрцу свята.

АШМЯНШЧЫНА МАЯ

Ашмяншчына мая, куточак родны,

Такі прыветны і лагодны.

Ты ў майскай квецені прыгожы,

А ў час жніва пах яблыкаў і збожжа

Мяне з усіх дарог сюды пакліча,

Бо тут усё знаёма і прывычна:

Узгорак кожны, кожная сцяжынка,

Дзе я калісьці бегала дзяўчынкай…

Да вас на ўсё жыццё я прыкіпела,

Ад вас нікуды з’ехаць не пасмела.

Мяне так вабіць гэта поле камяніста,

На золку будзіць сенажаць расіста,

Духмяным водарам закружыць галаву –

Сярод красы спрадвечнай я жыву.

На лузе – травы, кветкі – на узмежку,

А ў роднай хаце – маміна ўсмешка.

Мой самы светлы сон заўжды люляе,

Шчаслівы той, што іх не забывае.

Буслянка на ліпе, чаромха каля ганку,

Спеў жаўрука залівісты на ранку –

Вось тое, што душы маёй так міла,

Без гэтага мне жыць не хопіць сілы.

***

Калі  я ў Ашмяны прыязджаю,

Тут шмат прыемных зменаў заўважаю:

Як горад наш расце і прыгажэе –

Здаецца, кожна вуліца шырэе.

Навокал многа кветак, зеляніны –

Прыбраўся горад, як на імяніны:

Адноўлены будынкі, вокны ззяюць,

Гасцінна дзверы крамы расчыняюць.

Заходзь смялей і выбірай, што знаеш,

Што трэба – купіш, нешта запытаеш.

Усюды чысціня на новым тратуары,

І я іду з усмешкаю на твары.

Сяброў тут сустракаю і знаёмых –

Так добра на душы, нібы я дома.

Квітней, наш горад, і жыві ў стагоддзях,

Заўсёды дбай ты аб сваім народзе,

Каб добра тут жылося чалавеку,

Каб кожны працай славіўся ад веку.

ЗНОЎ У ШКОЛУ

Зноў верасень ступае на парог,

Ён, як заўжды, святочны і вясёлы,

І тысячы сцяжынак і дарог

Вядуць у гэты дзень дзяцей  да школы.

А школа, поўная чысцейшага святла,

Уся ў перадсвяточным задуменні,

Чакае сваіх школьнікаў яна

І ў вокнах бліскаюць зіхоткія праменні.

Хутчэй заходзьце, юныя сябры,

І напаўняйце класы смехам, гаманою,

Няхай тут будзе добра дзетвары.

У паход за ведамі! Дружней! За мною!



Теги:

1 комментарий по теме “Творчество наших читателей. Ядвига Чаплинская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *