Ашмяны рыхтуюцца да цвіцення

Главное

З прыходам вясны абуджаецца не толькі прырода. Шмат работы прыбаўляецца і ў людзей. Хто шчыруе на ўласным падворку, хто — на дачы, а хто — на калгасных палетках. З прыходам вясны новыя клопаты з’явіліся і ў звяна кветкаводаў РУП ЖКГ. Майстар участка санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання Наталля Садоўская разам з Марынай Радзюкевіч і Юліяй Свірскай (на здымку) прыводзяць у парадак клумбы і газоны. Днямі на цэнтральнай плошчы горада, на газонах побач з аўтастанцыяй кветкаводы высадзілі кусты дзёрану, барбарысу і вейгелы. Гэтыя расліны перасяліліся з-пад гандлёвага цэнтра “Алімп”, дзе запланаваны фронт будаўнічых работ. Перасяленцы пакуль убіраюцца ў рост. Праз месяц-другі яны парадуюць ашмянцаў і гасцей горада пышным цвіценнем.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

IMG_3530



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *