Традыцыйна ў лютым установы адукацыі раёна збіраюцца ва ўтульнай і гасціннай зале СШ №1 на свята-фестываль “За гонар школы”. У гэты дзень з рук старшыні райвыканкама прымаюць узнагароды вучні школ раёна, якія вызначыліся ў вучобе, мастацкай творчасці, навукова-даследчай і краязнаўчай дзейнасці, дасягнулі значных поспехаў у спорце і валанцёрскім руху.
Прэмію раённага выканаўчага камітэта “Надзеі Ашмяншчыны” старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек уручыў Анастасіі Саванец, вучаніцы 9 класа гімназіі №1, якая стала пераможцай у намінацыі “За высокія паказчыкі ў вучобе”. У намінацыі “За поспехі ў мастацкай творчасці” прэміі ўручаны вучню 11 класа СШ №1 Арцёму Балунду, вучаніцам 7 класа СШ №3 Ілоне Гелаш і Анжаліцы Гарлуковіч.
У намінацыі “За дасягненні ў спартыўным жыцці” ўзнагароды прымалі вучні 8 класа СШ №1 Карына Несцерава і Альберт Станкевіч, вучаніца СШ №3 Карына Барадулька.
За поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці ў ліку лепшых вучаніца 10 класа СШ №3 Анастасія Сухадольская і вучаніца 10 класа СШ №2 Паліна Міхеева. У намінацыі “За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце” ўзнагароджана вучаніца 10 класа СШ №2 Вікторыя Дакурна.
У намінацыі “За высокія паказчыкі ў алімпіядным руху, прадметных конкурсах” прэмія ўручана вучаніцы 10 класа СШ №2 Таццяне Вайгяніцы і вучню 8 класа гэтай школы Кірылу Церахаву.
Вучаніца 10 класа гімназіі №1 Лізавета Юркантовіча атрымала прэмію ў намінацыі “За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасці”.
Імянная стыпендыя перспектыўным спартсменам юнацкага, юніёрскага і маладзёжнага ўзросту Ашмянскага раёна, зацверджаная раённым Саветам дэпутатаў, уручана Крысціне Шлыковіч – пераможцы першынства Рэспублікі Беларусь, чэмпіянату Еўропы, прызеру чэмпіяната міру па пауэрліфтынгу, і Валянціне Чымбар – пераможцы рэспубліканскай спартакіяды, першынства Рэспублікі Беларусь, міжнароднага турніру, прызёру Балтыйскіх юнацкіх гульняў па лёгкай атлетыцы.
Караліна Ждановіч, вучаніца СШ №1, і Мікіта Зык, вучань СШ №2, узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага аддзялення Беларускага фонду міру і прэміяй гэтага грамадскага аб’яднання.
Падрыхтавала Аліна САНЮК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


