Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Главное

6

Здольнасці памножаныя на вопыт

Цяпер нярэдка чутны нараканні на тое, што вёска старэе. Нягледзячы на гэтыя заявы, у сельскай гаспадарцы ўсё ж працуюць і маладыя.

У СВК “Кракоўка” мы пазнаёміліся з прадстаўнікамі маладога пакалення, якія свядома абралі сельскую працу і паступова ідуць да поспеху. Гэта Аляксандр Кішкель і Аляксандр Лапшэвіч.

IMG_5254

Працоўны шлях жупранец Аляксандр Кішкель пачаў дзесяць год таму. Малады спецыяліст, выпускнік тады яшчэ СПТВ № 192 (цяпер аграрна-тэхнічны каледж), у 2005-м ён вярнуўся дадому, у СВК імя Багушэвіча. Тут ён працаваў вадзіцелем на грузавіку ГАЗ-53. І калі пазней жупранскую гаспадарку аб’ядналі з кракоўскай, Аляксандр Генрыхавіч працягнуў працу ў гаспадарцы. З часам малады вадзіцель вырашыў пашырыць свае веды і пайшоў вучыцца ў Навагрудскі аграрны каледж. У мінулым годзе ён атрымаў спецыяльнасць агранома і стаў памочнікам загадчыка ўчастка. Атрыманыя веды спатрэбіліся – на асенняй і вясенняй пасяўных ён падмяніў захварэўшага кіраўніка, загадчыка ўчастка №2 Анатоля Сянкевіча.

Гэта было вельмі складанае і адказнае заданне, калі ўлічваць нешматлікасць тых, хто разбіраецца ў гэтай справе і вялікі, ці не самы большы ў раёне, план. Аднак Аляксандр узяўся за справу не адзін – з ім была каманда маладых і вопытных спецыялістаў, якія добра разумелі сваю задачу, а галоўнае – хацелі дабіцца поспехаў. Таму сёлетнія высілкі не прапалі і зямля шчодра аддзячыла за працу.

Сям’ёй Аляксандр Генрыхавіч ганарыцца. З жонкай Таццянай яны выхоўваюць пяцігадовую Дамініку і сына Кірыла, якому толькі восем месяцаў.

Аляксандр Лапшэвіч працуе механізатарам. У гаспадарку прыйшоў з Ашмянскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя на год пазней за сябра і калегу. Ён кіраваў тут трактарам, а сем гадоў таму на час жніва стаў выводзіць у поле камбайн “Ліда-1600”. Па яго словах, калі б была больш новая і магутная тэхніка, мог бы дабіцца значна лепшых вынікаў. Прыгадвае, як на раённым конкурсе аратых не раз уваходзіў у тройку лідараў, бывала, і першыя месцы займаў. Сёлетняй вясной ён атрымаў новенькі трактар МТЗ-1221. Кажа, цяпер паспрабуе ажыццявіць свае планы. Відаць, што працаваць ён любіць і ўмее.

Яшчэ адзін важны для кожнага чалавека пункт – сям’я. Яна  ў Аляксандра Францавіча таксама не на апошнім месцы. Жонка Вольга і дачка Ульяна чакаюць яго з працы.

Абодва Аляксандры родам з Жупран, атрымалі тут жыллё, сябруюць і разам вырашаюць вытворчыя пытанні. І бачна, што ў калектыве іх паважаюць. Бо і яны з павагай ставяцца да калег і да працы на зямлі.

На змену ідуць маладыя

На адну карову ў сярэднім за дзесяць сёлетніх месяцаў на малочнатаварным комплексеМіхайлоўшчына”, што ў СВКГальшанскі”, атрымалі амаль па пяць з паловай тон малака. Пры гэтым гатункамэкстраздадзена 70 працэнтаў, астатняевышэйшым гатункам. Мы накіраваліся на месца, каб даведацца, хто ўдзельнічае ў дасягненні гэтых вынікаў.

IMG_5138

 

Аператарам машыннага даення працаваць няпроста. Працоўны дзень – тры змены. З пяці раніцы амаль да дванаццаці – першая змена. Затым заступае на дзяжурства другая змена з палудня да сёмай гадзіны вечара. І завяршае дзень вячэрняя дойка, пасля якой аператары парадкуюцца ў даільнай зале ці не да поўначы. На наступны дзень яны ідуць у другую змену, з часу да пяці гадзін дня на дзённае даенне. Кожная рагуля мае свой нораў, патрабуе ўвагі. А іх на комплексе – шэсцьсот пяцьдзясят. Ды, як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць.

Загадчык МТК “Міхайлоўшчына” Юрый Сасноўскі непакоіцца пра будучыню, падцягвае маладыя кадры. Таму тут працуюць разам аператарамі машыннага даення маладая працаўніца Вольга Мацэвіч і вопытная Ірына Улеш. З Ірынай Мар’янаўнай мы ўжо знаёмыя. Яна ў пачатку дзевяностых вярнулася ў вёску, пасля працы ў Ашмянах.

Мечыслаў Сцяпанавіч, муж Ірыны Мар’янаўны, працуе поплеч з ёй, даглядчыкам на малочнатаварным комплексе. Працягвае справу бацькоў дачка Сняжана: даглядае цялят на ферме ў Семерніках. Унучка Наташа перайшла ўжо ў другі клас.

Ірына Мар’янаўна шчыра кажа: “Чакаю выхаду на пенсію”. Надта ж многа сіл і часу адбіраюць працоўныя клопаты. Жыццё ідзе роўна і без асаблівых змен.

А вось у яе маладой напарніцы Вольгі Мацэвіч, відавочна, усё яшчэ наперадзе. Яна стараецца спасцігнуць асаблівасці сваёй справы, хоць працуе тут нядаўна, ставіцца да сваіх абавязкаў адказна. Яна жыве ў Маркінятах. Дзяўчына выхоўвае дачку Караліну, дапамагае ёй маці. Уся сям’я чакае з арміі мужа і тату Сяргея. Дарэчы, да службы хлопец працаваў тут жа, на ферме, слесарам.

Галоўнае ў жыцці, на думку калег, – здароўе родных, ну а ў працы – сумленнасць і плён. Па словах загадчыка МТК Юрыя Вацлававіча Сасноўскага, важна, каб якасная праца адбівалася на заробках. Да прыкладу, калектыву комплекса ўдалося дабіцца стабільнага надою і ў летні, і ў асенні перыяды. Няўжо такі поспех можа прайсці незаўважна для матэрыяльнага становішча рупліўцаў?

Што ж датычыцца будучыні, то пра яе трэба клапаціцца ўжо сёння. Дарэчы, шэрагі аператараў машыннага даення папоўніла яшчэ адна маладая жанчына і мнагадзетная маці – Вольга Шыльвян. Акрамя жанчын, працуюць на МТК “Міхайлоўшчына” і маладыя мужчыны: асеменатар Дзмітрый Даніленка і слесар Руслан Чымбар. Маладыя патрэбны вёсцы. Бо маладосць і ёсць будучыня.

Простые секреты успеха

Водитель – профессия востребованная, ответственная и достаточно сложная. Управлять машиной, вести ее в путь в любую погоду, в любое время дня и ночи, оценивать ситуацию на дороге, принимать порой мгновенные решения – это требует от водителя особой внимательности, терпения и собранности.

Водитель грузовIMG_5259ого автомобиля ОАО «Агропромтехника» Владимир Волк знает об этих требованиях не понаслышке. Его водительский стаж насчитывает уже тридцать лет.

До воинской службы окончил открывшееся незадолго до этого – в 1976 году – Сморгонское техническое училище № 128 металлистов на базе завода оптического станкостроения. С 1980-го два года служил в Германской Демократической Республике, обслуживал радиолокационную станцию. А после службы в армии, в 1982 году пришел на работу в сельхозтехнику и решил освоить новую специальность.

Три года он был слесарем, параллельно выучился на водителя в автошколе. С тех пор – всегда за рулем. Он сменил за минувшие десятилетия не одну машину: управлял и ГАЗом, и КамАЗом. Вот уже два года водит новый МАЗ-скотовоз. Его основная задача – доставка скота с ферм на мясокомбинат. За один рейс можно доставить  до 25-ти голов крупного рогатого скота или до 60-ти свиней.

На ферме Владимир Зыгмунтович должен быть в шесть утра. А ведь до пункта назначения временами надо добираться довольно далеко и не всегда по хорошим дорогам: сырьевая зона  мясоперерабатывающего предприятия охватывает три района: Ошмянский, Сморгонский и Островецкий, бывают у водителя рейсы и на Вороновщину. Поэтому порой приходится быть на ногах задолго до восхода солнца – уже в три-четыре часа ночи. За рабочий день успевает сделать рейс-два. Но бывает, что приходится задержаться и подольше – зависит от количества заявок. Всего в агропромтехнике шесть скотовозов и работы хватает всем.

Живет водитель в Буденовке, буквально в пяти минутах ходьбы от работы. Жена Нина Александровна работает главным экономистом в ОАО «Белкофе». Там же инженером-энергетиком устроился сын Сергей. Дочь Анна уехала учиться в Германию, где и осталась, вышла там замуж. Ее муж – белорус, минчанин, вместе учились и работали. Невольно подумалось, как порой интересно складываются людские судьбы.

На работе Владимир Зыгмунтович считается одним из самых лучших водителей, пользуется уважением у руководства и сотрудников. Именно поэтому он неоднократно был отмечен в числе лучших и награжден премиями и грамотами. И неслучайно имя Владимира Волка в этом году красуется на районной Доске почета. Успешность, как видим, зависит не только от заметности и яркости. Порой достаточно в каждом деле соблюдать дисциплину и обязательность. И на третьем десятке лет водительской работы Владимир Зыгмунтович помнит и претворяет в жизнь эту простую истину.

Дмитрий РАДКЕВИЧ.

Фото Светланы МУЦЯНСКОЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *