В. Лузіна: «Сёння кожны можа прыняць удзел у абмеркаванні законапраектаў»

Главное

Чарговая сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. Лузінай прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Акрэсліваючы кола першачарговых задач

Размову з выбаршчыкамі дэпутат В. Лузіна пачала з таго, што пазнаёміла прысутных з тымі даручэннямі, якія  Прэзідэнт  Рэспублікі Беларусь  А. Лукашэнка  адрасаваў  ураду і дэпутацкаму корпусу.

Акрэслены тэрміны для падрыхтоўкі і  разгляду інвестыцыйнага  і падатковага кодэксаў. Шмат увагі павінна быць удзелена ўмовам, якія ствараюцца для прыцягнення ў нашу краіну прамых замежных інвестыцый. Беларусь зацікаўлена ў інвестарах.

Сёння  наша краіна займае лідзіруючыя пазіціі па тэмпах будаўніцтва. Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую  ўвагу на яго якасць.  Запатрабавана  знізіць  кошт праектных работ.

Валянціна Міхайлаўна акрэсліла асноўныя накурункі “Канцэпцыі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2015 года”, над  якой працуе ўрад.  Дэпутат абмеркавала са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Ю. Адамчыкам найбольш актуальныя для Ашмяншчыны напрамкі развіцця, з якімі наш рэгіён можа ўвайсці ў гэту праграму.  Сярод  іх  – магчымасць зрабіць наш  раён эксперыментальнай пляцоўкай, дзе будуць адпрацоўвацца  пазіцыі  па  аднаўляльных  відах энергіі.

Заўважым, што  выкарыстанне альтэрнатыўнай энергетыкі  дасць магчымасць павысіць узровень энергетычнай бяспекі і захаваць неаднаўляльныя крыніцы энергіі для будучых пакаленняў. Унесена прапанова па вылучэнню ў нашым раёне некалькіх напрамкаў стварэння аднаўляльных крыніц энергіі, у тым ліку  біягазавых.

Пытанні альтэрнатыўных відаў энергіі набываюць сёння асаблівую  значнасць:  у пачатку мая беларускія дэпутаты  прынялі адпаведны законапраект у першым чытанні.  Ён  прызначаны стварыць спрыяльныя ўмовы для інтэнсіўнага  развіцця і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і зменшыць залежнасць  Беларусі ад імпартуемага паліва.

Сярод праблем, якія патрабуюць рэспубліканскага фінансавання  і першачарговага рашэння ў нашым раёне, – будаўніцтва ачышчальных збудаванняў і фізкультурна-аздараўленчага комплекса.  Гэтыя пазіцыя былі распрацаваны і прапановы па іх  ўнесены. Застаецца спадзявацца, што яны будуць дэтальна вывучаны і  ўвойдуць  у  канцэпцыю развіцця рэспублікі на перспектыву.

Грамадскасць сёння хвалюе пытанне павышэння заработнай платы. Згодна з патрабаваннямі  кіраўніка дзяржавы  будзе забяспечаны яе рэальны рост, у тым ліку плануецца ўвядзенне сістэмы налічэння заробкаў у залежнасці ад выніковасці працы кожнага работніка.

Кожны можа прыняць удзел у абмеркаванні законапраектаў

Валянціна Міхайлаўна засяродзіла ўвагу прысутных на тых законопраектах, якія сёння знаходзяцца на разглядзе  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Іх шмат.

“Часцей за ўсё мы прывыклі крытыкаваць закон, калі ён ужо прыняты, — заўважыла дэпутат, — але сёння ў кожнага ёсць магчымасць выказаць свае думкі наконт законапраектаў, унесці ў іх прапановы, такім чынам паўплываць на іх распрацоўку”.

Вялікую колькасць заўваг, паведаміла дэпутат, выклікаў праект Кодэкса законаў аб адукацыі.  Яно і зразумела, бо ад узроўня развіцця адукацыі залежыць будучае нашай краіны. З прыняццем  Кодэкса законаў аб адукацыі ў беларускім заканадаўстве з’явіцца  новая галіна – адукацыйнае права, а існуючая прававая база будзе скарочана і стане для  карыстальнікаў больш дзейснай.

У цэнтры ўвагі —  гістарычная спадчына раёна

В. Лузіна пастаянна імкнецца прэзентаваць наш раён і  яго турыстычны патэнцыял  на самым высокім узроўні. Падчас сустэчы яна  агучыла той факт, што спецыялісты Беларускага навукова-даследчага інстытута горадабудаўніцтва распрацавалі тэму  захавання і выкарыстання культурна-гістарычнай спадчыны Ашмянскага раёна для стварэння вопытнага ўзору класіфікатара. Гэта спроба тэарэтычнага асэнсавання падмурка развіцця турыстычнай галіны.

“Сёння трэба разглядаць турызм, — заўважыла дэпутат, —  як галіну эканомікі. Гэта і новыя перспектывы развіцця раместваў і новыя працоўныя  месцы, і паступленні ў бюджэт”. Але, на жаль, па выніках 2009 года  план па платных паслугах у галіне турызму на ўзроўні рэспублікі выкананы  не быў.  У нашым раёне ўжо шмат зроблена ў дадзеным накірунку. Пры гэтым распрацаваны навукоўцамі  праект дасць новы імпульс да аб’яднання ўсіх складнікаў, якія спрыяюць развіццю турызму.

З пытаннямі і праблемамі —  на прыём да дэпутата

На штомесячныя  сустрэчы з Валянцінай Лузінай заўсёды прыходзяць гараджане, прыязджаюць вяскоўцы, каб  падзяліцца сваімі праблемамі, расказаць пра радасныя моманты як у асабістым жыцці, так і ў жыцці раёна і проста падзякаваць за тое, што дэпутат прадстаўляе інтарэсы ашмянцаў на самым высокім узроўні. Практычна кожнага, хто прыходзіць на сустрэчы, Валянціна Міхайлаўна  ведае, ведае і іх  патрэбы,  імкнецца аказаць неабходную дапамогу.

Землякі скардзяцца на камунальныя праблемы, узнімаюць пытанні добраўпарадкавання, гарадскога асвятлення. Па тых праблемах, якія нельга вырашыць на мясцовым узроўні, дэпутат звяртаецца за дапамогай да абласной улады, у рэспубліканскія структуры, выкарыстоўваючы такія формы дэпутацкай дзейнасці, як запыты, лісты.  Кожнае пытанне дэталёва вывучаецца, па ім прымаюцца канкрэтныя рашэнні,  а ашмянцы атрымліваюць адказы.

Зразумела, што работа дэпутата не абмяжоўваецца  толькі прыёмамі і сустрэчамі з выбаршчыкамі, хаця Валянціна Міхайлаўна заўсёды надае ім вялікую ўвагу, бо гэта важная частка яе дзейнасці. Гэта і зразумела: усе дэпутацкія рашэнні павінны выпрацоўвацца з улікам думак, прапаноў насельніцтва і яго патрабаванняў.

Ларыса КОХАНОЎСКАЯ.



2 комментария по теме “В. Лузіна: «Сёння кожны можа прыняць удзел у абмеркаванні законапраектаў»

  1. Знаем, Валентина Михайловна, как вы всегда стремитесь, чтобы в нашем городе и районе все было самое новое, свежее и передовое.Вот недавно прошел фестиваль «Одна земля»можно сказать по- старинке, ничего не изменилось за двенадцать лет, а ведь уже фестивалюможно и нужно придавать новое дыхание и масштаб. Что думаете вы по этому поводу, какое у этого фестиваля будущее? Может ли он стать всебелорусским и с адресом в Ошмянах.

  2. Расскажите, уважаемая Валентина Михайловна, сколько инвестиций вы в свой округ привлекли? Кому помогли конкретно, на деле. А то, приходя на встречи в библиотеку, вы, как всегда, про свой туризм рассказываете и как законы принимаете. Знаем, слышим по СМИ как работают депутаты, Вот только почему Вас ни разу ни в одну заграничную поездку не взяли, хотя бы по вопросам продвижения туризма??

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *