Сядзіба ў Залессі – цэнтр прыцягнення творчых людзей

Культура

IMG_3433

Залессе можа стаць адным з самых прывабных турыстычных брэндаў Беларусі. Такое меркаванне выказаў падчас юбілейных мерапрыемстваў у гонар 250-годдзя грамадскага дзеяча, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

-Сядзіба Агінскага заўжды была цэнтрам прыцягнення творчых людзей, — падкрэсліў старшыня IMG_3441аблвыканкама. У Залессе, дзе Агінскі стварыў шмат выдатных твораў, сёння прыязджае нямала турыстаў. Год назад была адноўлена сядзіба. Яна пачала жыць новым жыццём. Тут ладзяцца канцэрты класічнай музыкі, фестывалі, арганізуюцца творчыя сустрэчы. Сёння ўрачыста адкрываецца музейная экспазіцыя.

Уладзімір Краўцоў адзначыў, што ў вобласці адраджаюцца многія храмы, рэстаўрыруюцца будынкі, якія захоўваюць памяць аб славутых постацях нашых продкаў. Штогод тысячы людзей з розных куткоў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і іншых краін прыязджаюць на Гродзеншчыну, каб пабываць у мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю слынных асоб, на якія багаты наш рэгіён.

-Асоба Міхала Клеафаса Агінскага стала агульным набыткам трох народаў, бо яго духоўную спадчыну падзяліць немагчыма, — заўважыў губернатар. Ён пусціў карані ў гэтую зямлю, ён наш зямляк, і гэтым мы па праву ганарымся.

На ўрачыстыя мерапрыемствы да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў музей-сядзібу IMG_3452было запрошана шмат гасцей. Сярод іх Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, намеснік старшыні аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык. У раён прыехалі нашчадкі Агінскага па лініі дачкі Амеліі Лідзія, Зыгмунд і Ганна Зялінскія з Познані.

Святочныя мерапрыемствы ў сядзібе знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча доўжыліся цягам пяці дзён. Тут адбылася міжнародная канферэнцыя «Спадчына Агінскага ў культуры трох народаў”. Гасцям быў прапанаваны спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра “Паланэзы на вяртанне». Спецыяльна да юбілею было прымеркавана адкрыццё музейнай экспазіцыі. Ва ўнутраным дворыку сядзібы прайшла канцэртная праграма з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. 26 верасня адбыўся касцюміраваны баль. Завяршылася свята канцэртам ансамбля камернай музыкі «Класік-авангард» Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

IMG_3462IMG_3470 IMG_3478 IMG_3552



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *