15 лістапада аграгарадок Адэльск запрасіў на “Свята млынароў”, у межах якога адбыўся традыцыйны абласны конкурс “Хлебнае багацце Гродзеншчыны”. Гэта яркая падзея збірае народных умельцаў, пекараў і аматараў традыцыйнай кухні з усіх куткоў Прынямоння.
Годна быў прадстаўлены на свяце і Ашмянскі раён. За ўдзел у конкурсе ў намінацыі “Традыцыйны хлеб хатняй выпечкі” дыпломам ІІІ ступені была ўзнагароджана жыхарка вёскі Труханы Тарэса Прыбыльская.
Галоўнае багацце нашай зямлі – гэта людзі, якія беражліва захоўваюць спадчыну продкаў. Сваю ўзнагароду Тарэса Іванаўна атрымала за майстэрства і любоў да традыцыйнага хлеба. Яе духмяныя боханы, прыгатаваныя па даўніх рэцэптах, не пакінулі абыякавым строгае журы конкурсу. Поспех Тарэсы Прыбыльскай – гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што народныя традыцыі жывуць, а хлеб, створаны рукамі гаспадыні, застаецца галоўным сімвалам гасціннасці і дабрабыту.
Марта БАГДАНОВІЧ.

