Прафесійнае свята адзначылі работнікі аграпрамысловага комплексу Ашмяншчыны – людзі, якія сваёй штодзённай працай забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.
У зале Ашмянскага раённага цэнтра культуры сабраліся кіраўніцтва раёна, кіраўнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, механізатары, аграномы, жывёлаводы, ветэрынары, работнікі перапрацоўчай прамысловасці.
Сімвалам новага ўраджаю і завяршэння сельскагаспадарчага года па традыцыі стаў каравай, які ўрачыста быў уручаны кіраўніку раёна Андрэю Клышэўскаму.
Звяртаючыся да прысутных са словамі віншавання і падзякі, Андрэй Іванавіч зазначыў:
— Завяршаючы сельскагаспадарчы год, аграрыям Ашмяншчыны ёсць чым ганарыцца.
Валавы збор зерневых і зернебабовых культур, уключаючы кукурузу на зерне ў цэлым па раёне склаў 59 745 тон, что на 2,1 %, або на 1 238 тон больш чым у адпаведным перыядзе 2025 года, пры сярэдняй ураджайнасці з аднаго гектара 39,3 цэнтнеры Найбольшая ўраджайнасць атрымана ў КСУП «Гальшаны» – 59,7 цэнтнераў з гектара.
Масласямян рапсу намалочана ўсяго 12 071 тона (у бункернай вазе), пры сярэдняй ураджайнасці 45,0 цэнтнераў з гектара. Вытворчасць рапса павялічылася на 3377 тон і склала 138,8 % да адпаведнага перыяду 2025 года. Ураджайнасць у цэлым па раёне павялічылася на 10,6 цэнтнера з гектара, у тым ліку ў КСУП «Кракоўка» на 19,1 цэнтнера с гектара.
Бульбы накапана 1008 тон. Ураджайнасць з аднаго гектара павялічылася на 127 цэнтнераў і склала 336 цэнтнераў.
У мэтах закладкі асновы ўраджая сельскагаспадарчых культур 2027 года ў цэлым па раёне пасеяна 3447 гектараў азімага рапсу, 9379 гектараў азімых зерневых культур, 118 гектараў азімай сурэпіцы.
У галіне жывёлагадоўлі за студзень–кастрычнік 2026 года сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна выраблена 39 950 тон малака, 5034 тоны мяса.
Сярэдні надой малака ад каровы ў цэлым па раёне склаў 4 448 кг. У тым ліку ў дзвюх гаспадарках перавышаны сярэднераённы паказчык – КСУП «Гальшаны» (8 667 кг, плюс 224 кг) и СУП «АграМалРай» (5301 кг, плюс 695 кг).
Для забеспячэння перапрацоўчых прадпрыемстваў сыравінай будуюцца і мадэрнізуюцца аб’екты жывёлагадоўлі. Так, у СУП «АгроМалРай» уведзены ў эксплуатацыю другі пускавы комплекс малочна-таварнага комплексу «Вайшнарышкі» на 700 галоў дойнага статка.
Завершана распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі праекта «Будаўніцтва малочна-таварнага комплексу на 777 галоў дойнага статка паблізу аграгарадка Граўжышкі» і ў 2027 годзе прадпрыемства пачне яго рэалізацыю.
У СУП «АграГродзі» ажыццёўлена будаўніцтва навеса для часовага ўтрымання жывёлы на 300 галоў, рэалізуецца праект «Узвядзенне малочна-таварнага комплексу на 610 дойных кароў паблізу вёскі Дружба».
Старшыня райвыканкама Андрэй Клышэўскі выказаў асаблівыя словы падзякі ветэранам сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галіны, якія стварылі фундамент для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама жанчынам-працаўніцам, якіх назваў гонарам краіны.
Цэнтральнай часткай урачыстасці стала цырымонія ўзнагароджання лепшых калектываў і работнікаў галіны.
Лепшымі ў вытворчасці, рэалізацыі і павышэнні якасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімне-стойлавы перыяд сталі: СУП “АграМалРай” (дырэктар Эдуард Арцёмаў), якое атрымала першае месца; КСУП “Гальшаны” (дырэктар Міхаіл Скаржынскі) стала другім; КСУП “Кракоўка” (дырэктар Аляксандр Лукашэвіч) стала трэцім. У вытворчасці, рэалізацыі і павышэнні якасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў летне-пашавы перыяд лепшымі прызнаны КСУП “Гальшаны” (1 месца), СУП “АграМалРай” (2 месца), КСУП “Кракоўка” (3 месца). У нарыхтоўцы травяных кармоў лепшымі сталі СУП “АграГродзі” (дырэктар Аляксандр Ляўковіч) — 1месца, КСУП “Гальшаны” (2 месца), СУП “АграМалРай” (3 месца).
На ўборцы зерневых і зернебабовых культур лепшымі сталі камбайнёры КСУП “Гальшаны” Андрэй Чаплінскі (1 месца) і Аляксандр Сасноўскі (2 месца) і вадзіцелі КСУП “Гальшаны” Алег Собаль (1 месца) і Вацлаў Чаплінскі (2 месца).
Ганаровай граматай Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны начальнік свінагадоўчага комплексу КСУП ”Гальшаны“ Аляксандр Гайдукевіч, сырасол Ашмянскага сыраробчага завода Іван Гіль, майстар вытворчага навучання Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Міхаіл Завадскі, слесар малочнага абсталявання КСУП ”Крэйванцы“ Валянцін Кавалёнак, эканаміст Гальшанскага крухмальнага завода Наталія Мікліс, баец жывёлы Ашмянскага мясакамбіната Аляксандр Пярвеніс, трактарыст-машыніст СУП ”АграГродзі“ Анатоль Спірыдовіч, трактарыст-машыніст КСУП ”Кракоўка“ Станіслаў Суравец, трактарыст-машыніст КСУП ”Прыгранічны“ Тадэвуш Тамашэвіч, вадзіцель СУП ”АграМалРай“ Мар’ян Янкоўскі.
Падзячным пісьмом старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны інжынер-мікрабіёлаг Ашмянскага філіяла ААТ ”Скідзельскі цукровы камбінат“ Алена Балунда, намеснік галоўнага бухгалтара КСУП ”Прыгранічны“ Ірына Блажэвіч, кладаўшчык Ашмянскага сыраробчага завода Ніна Жукоўская, аператар па штучным асемяненні жывёлы і птушак Ашмянскага селякцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі Віктар Жыльветра, загадчык фермы ”Семернікі“ КСУП ”Гальшаны“ Часлава Загорская, трактарыст Ашмянскага вытворчага ўчастка прадпрыемства меліярацыйных сістэм Мікалай Круцько, трактарыст-машыніст КРСУП ”Эксперыментальная база ”Баруны“ Леанід Люткоўскі, ветэрынарны ўрач Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі Дар’я Трус, апаратчык тэрмічнай апрацоўкі субпрадуктаў Ашмянскага мясакамбіната Ірына Трус, трактарыст-машыніст СУП ”АграМалРай” Валерый Цыбоўскі, слесар па абслугоўванні даільнага абсталявання КСУП ”Кракоўка“ Іосіф Шукяловіч, слесар-рамонтнік Ашмянскага вытворчага ўчастка ААТ ”Лідахлебапрадукт“ Пётр Шыманcкі.
Ганаровай граматай Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Віктар Багдановіч, трактарыст-машыніст КСУП «Крэйванцы» Віталій Багдановіч, машыніст экскаватара Ашмянскага вытворчага ўчастка прадпрыемства меліярацыйных сістэм Уладзіслаў Ждановіч, загадчык сектара прававой і арганізацыйнай работы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага райвыканкама Валянціна Мароз, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Гальшаны» Андрэй Пашкоўскі, слесар-электрык Ашмянскага ААТ «Аграпрамтэхніка» Мікалай Чумачэнка.
Падзячным пісьмом старшыні Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны трактарыст-машыніст СУП «АграГродзі» Вадзім Блажэвіч, трактарыст-машыніст КСУП «Прыгранічны» Дзяніс Залескі, вадзіцель КРСУП «Эксперыментальная база «Баруны» Уладзімір Смолік.
Дзясяткам лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручыла грашовыя прэміі першы намеснік начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага райвыканкама Валянціна Адамковіч.
Шэраг перадавікоў быў узнагароджаны грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі, граматамі і падзякамі Гродзенскага абласнога і Ашмянскага раённага камітэтаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Узнагароды ўручыла старшыня раённага камітэта прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай. Каштоўнымі падарункамі былі адзначаны ветэраны, якія аддалі сельскагаспадарчай галіне больш за 30 гадоў самаадданай працы, Лёля Лукоўская, Часлаў Рапцэвіч, Часлаў Емельяновіч, Марыя Крышталь, Сафія Сілюк, Леанід Бутрым, а таксама маладыя спецыялісты сяльгаспрадпрыемстваў.
Першы сакратар Ашмянскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Юлія Субач уручыла ўзнагароды пераможцам раённага спаборніцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод маладзёжных экіпажаў у рамках праекта “Моладзь – за ўраджай!”. Дыпломамі адзначаны трактарысты-машыністы Аляксандр Суравец (КСУП “Кракоўка”), Аляксандр Будзько (КСУП “Прыгранічны”), Дзмітрый Роўба (КСУП “Гальшаны”), Анатолій Астроўскі (“КСУП “Гальшаны”), вадзіцель КСУП “Крэйванцы” Андрэй Кіркоўскі.
Свята стала прыдатным момантам для ўручэння ўзнагарод па выніках раённага конкурсу на лепшы населены пункт. Лепшымі прызнана вёска Агароднікі Навасёлкаўскага сельсавета, другое месца ў вёскі Габрыялаўшчына Кальчунскага сельсавета, трэцяе — у вёскі Дружба Гродзінскага сельсавета. Лепшымі сельскімі асабістымі домаўладаннямі сталі сядзібы Станіслава Гушчы (вёска Бяняны Каменналогскага сельсавета), Галіны Астапчук (аграгарадок Гальшаны), Вольгі Собаль (вёска Бянюны Барунскага сельсавета).
Калі ўраджай у засеках, можна і душу адвесці. Тады гучаць вясёлыя песні, а ў сэрцах людзей становіцца цяплей ад павагі і ўдзячнасці.
Свае творчыя падарункі працаўнікам сяла і перапрацоўчай прамысловасці Ашмяншчыны дарылі салісты і народныя калектывы работнікаў культуры: ансамбль народнай песні “Крыніцы”, вакальны ансамбль “Мельніца”, тэатр танца і песні “Імпульс”, сямейны ансамбль “Граўжанцы”, ансамбль народнай песні “Жытніца”, ансамбль народных інструментаў. Сваю творчасць дэманстравалі выхаванцы дзіцячага сада № 2, удзельнікі танцавальнага калектыва “Эфект” СШ № 1 імя М.М. Гружэўскага і студыі танца “Дзіяна”.
Ірына БРАЗОЎСКАЯ.
Фота аўтара.
















