Кажуць, што з выхадам на заслужаны адпачынак жыццё запавольваецца. Знікаюць звыклыя справы, дынаміка, імпэт. Але з гэтым меркаваннем можна паспрачацца. Пенсія – гэта не кропка, а толькі кропка з коскай. Пасля яе пачынаецца новы жыццёвыв раздзел са сваімі інтарэсамі, радасцямі і захапленнямі. І яскравы прыклад таму – жыхарка аграгарадка Жупраны Валянціна Мікалаеўна Варановіч. Яна дакладна ведае, што галоўнае – не ўзрост, а стан душы.
Нарадзілася жанчына ў Смаргоні. Пасля заканчэння СШ №3 паступіла ў Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум на бухгалтара, пасля заканчэння якога па размеркаванні трапіла на працу ў Жупраны. Там жа, літаральна на другі дзень знаходжання, лёс падрыхтаваў ёй лёсавызначальную сустрэчу – знаёмства з будучым мужам. Так пачалася гісторыя яе сям’і.
Працоўны шлях Валянціны Мікалаеўны быў доўгім і годным павагі: 37 гадоў яна адпрацавала ў раённым спажывецкім таварыстве. Разам з мужам яны выгадавалі дваіх дзяцей – сына і дачку. Здавалася б, вось яна, заслужаная сямейная і прафесійная стабільнасць. Але асоба часам раскрываецца толькі з гадамі.
Дзесяць гадоў таму ў жыцці Валянціны Мікалаеўны адбыўся творчы прарыў. А штуршком для гэтага стаў самы звычайны выпадак. Напярэдадні дня нараджэння мамы яна вырашыла зрабіць ёй незвычайны падарунак і напісала верш. Маме твор вельмі спадабаўся. Гэтая шчырая рэакцыя самага роднага чалавека натхніла паэтэсу на далейшую творчасць.
З таго часу пяро стала верным сябрам жанчыны. У сваёй творчасці яна ахоплівае цэлае кола надзённых тэм: прыроду, чалавечыя адносіны, успаміны, закранае філасофскмя пытанні. На сённяшні дзень у яе скарбонцы сабрана 108 вершаў. Раней першым і самым строгім слухачом была мама, а цяпер Валянціна Мікалаеўна чытае свае творы дачцэ. Яе паэтычныя творы час ад часу гучаць на сустрэчах у бібліятэцы і ўжо не раз друкаваліся на старонках раённай газеты.
Акрамя паэзіі, пенсіянерка захапляецца агародніцтвам. У яе невялікі агарод і прыгожы кветнік. Усё гэта патрабуе клопату і любові. А яшчэ яна любіць бавіць час за выпечкай, радуючы родных адмысловымі прысмакамі.
Гісторыя Валянціны Варановіч – прыклад таго, што ў любым узросце можна знайсці сваю дарогу і раскрыць патэнцыял.
Марта БАГДАНОВІЧ.
Как хорошо, что раз в году
Есть праздник людям пожилым.
Пред ними мы всегда в долгу,
Поздравить их всегда спешим.
Мы низко головы склоняем
Перед людьми, что старше нас.
Тепло и нежно обнимаем
И рады видеть каждый раз.
Нелегкий путь пришлось пройти вам,
Всего случилось на пути:
Семья, работа и заботы, —
Но все осталось позади.
Детишки быстро повзрослели,
Давно покинув отчий дом.
И годы быстро пролетели,
Как птицы машут вам крылом.
Спешить не надо на работу,
Вы отработали свой долг.
Примите ласку и заботу
От тех, кто с вами каждый год.
Живите, жизнью наслаждайтесь,
Здоровья вам и доброты.
И с нами долго оставайтесь,
Поверьте – вы нам так нужны!
Своим советом помогайте,
Учите нас как дальше жить.
Себя частичку отдавайте,
Мы будем вас всегда любить.
И вам пускай немало лет,
Душой вы будьте молодыми.
Прожить желаем много лет,
Пусть годы будут золотыми.
А молодым мы пожелаем –
Не забывайте пожилых,
И каждый год их поздравляйте,
Пусть будет праздник и у них!
Валентина Воронович.

