У пятніцу толькі роднае, толькі сваё

Общество

Праект “Кожная пятніца – роднае, сваё” ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю садзейнічае папулярызацыі беларускай культуры і падтрымцы айчынных вытворцаў.

Сёння мясцовыя жыхары нашага горада змаглі асабіста ацаніць якасць прадукцыі Ашмянскага мясакамбіната і кулінарыі Ашмянскага філіяла аблспажыўтаварыства.

У кулінарыі адбылася дэгустацыя свежых кандытарскіх вырабаў, а фірменны магазін Ашмянскага мясакамбіната па вуліцы Савецкай запрасіў пакупнікоў на прэзентацыю мясных навінак і традыцыйных каўбасных вырабаў. Пакупнікі сустрэлі акцыю з вялікім інтарэсам і засталіся вельмі задаволеныя. Жыхары і госці горада адзначалі высокі ўзровень арганізацыі, цудоўны смак прапанаваных пачастункаў і шчыра дзякавалі вытворцам за захаванне хатніх рэцэптур і натуральны склад. Многія адразу ж набывалі  прысмакі і мясныя далікатэсы да сямейнага стала, падкрэсліваючы, што менавіта такія сустрэчы дапамагаюць нанова адкрыць для сябе якасць роднага прадукту.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *