Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Захарчук віншуе з Днём Незалежнасці

События

Шаноўныя жыхары Ашмянскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтая дата з’яўляецца сімвалам адзінства народа і яго імкнення да мірнага стваральнага жыцця. За гады суверэннага развіцця наша краіна даказала сваю здольнасць супрацьстаяць любым выклікам, упэўнена развіваць эканоміку і захоўваць сацыяльную стабільнасць. І сёння ад кожнага з нас, ад нашай грамадзянскай адказнасці залежаць сучаснасць і будучыня нашай краіны.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай у кожным доме пануюць мір, шчасце і дастатак!

З павагай, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ЗАХАРЧУК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *