Запрашаем вас на адну з самых чароўных летніх падзей — святкаванне Купалля ў атмасферы старадаўняга Гальшанскага замка!
27 чэрвеня 2026 года
У праграме свята: урачыстае адкрыццё; выступленне музычнага тэатра «Рада» (г. Гродна); майстар-класы па побытавых танцах; запальванне Купальскага вогнішча; выступленне народнага вакальнага ансамбля «Мельніца»; канцэртная праграма Яўгена Андрыцы і Вольгі Трэфілавай; відовішчнае вогненнае і неонавае шоу.
Для гасцей свята будуць працаваць атракцыёны і забаўляльныя пляцоўкі, вулічнае кафэ, тэматычныя фотазоны, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў і майстроў.
🎟 Кошт квіткоў: дзеці да 5 гадоў — бясплатна; дзеці да 15 гадоў — 10 руб.; дарослыя — 20 руб.

