Падведзены вынікі патрыятычнага праекта, прысвечанага Дню Перамогі, “Сцежкамі памяці”

Общество

Рэдакцыя раённай газеты “Ашмянскі веснік” падвяла вынікі патрыятычнага праекта, прысвечанага Дню Перамогі, “Сцежкамі памяці”.

Да праекта далучыліся ўстановы адукацыі, прадпрыемствы і жыхары горада. Удзельнікамі сталі і дзеці, і моладзь, і людзі сталага ўзросту.

Тэматыка захапіла ўдзельнікаў конкурсу, большасць выкарыстала паэтычныя творы вядомых аўтараў, а некаторыя — Тарэса Адашкевіч і Вераніка Пашкевіч — напісалі ўласныя вершы. Ролікі атрымаліся шчымлівымі і ўзнёслымі адначасова. Разам мы зрабілі свой унёсак у захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну і яе ўдзельнікаў – нашых землякоў, якія загінулі за светлую будучыню роднай зямлі.

Як і абяцалі, мы падвялі вынікі конкурсу напярэдадні Свята Перамогі. Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто падтрымаў наш чэлендж.

Па меркаванні журы фіналістамі конкурсу сталі Алёна Сухажэўская, Тарэса Адашкевіч, Ягор Міхайлоўскі. Гран-пры атрымалі Вераніка і Паліна Пашкевіч.

Фіналісты былі запрошаны ў рэдакцыю, дзе атрымалі сувеніры і падарункі ад раённай структуры грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і рэдакцыі газеты. Падзякаваць фіналістаў прыйшла старшыня раённай структуры ГА “Белая Русь” Ганна Язель.

Адыходзяць у мінулае гады. Усё далей і далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Але памяць жыве – у помніках, мемарыялах і абелісках, творах пісьменнікаў і паэтаў, кінастужках, фотаздымках, у нашых душах.

З надыходзячым святам Перамогі!

Ірына БРАЗОЎСКАЯ, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Ашмянскі веснік”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *