Адыходзяць у мінулае гады. Усё далей і далей ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Але памяць аб жыве – у помніках, мемарыялах і абелісках, творах пісьменнікаў і паэтаў, кінастужках.
Рэдакцыя раённай газеты “Ашмянскі веснік” аб’яўляе старт праекта, прымеркаванага да Дня Перамогі. Яго мэта – захаванне гістарычнай памяці, папулярызацыя літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну і далучэнне да паэтычнай спадчыны праз сучасныя лічбавыя формы.
Удзельнікам прапануецца прачытаць верш на ваенную тэматыку і запісаць яго на відэа. Здымкі павінны праводзіцца ля любога помніка загінулым землякам ці брацкай магілы, размешчаных на тэрыторыі Ашмянскага раёна. Гатовы ролік трэба выкласці ў сацыяльных сетках TikTok ці Instagram з хэштэгам #СцежкаміПамяці. Узрост удзельнікаў неабмежаваны. Вынікі праекта будуць падведзены напярэдадні 9 мая, а аўтары самых пранікнёных работ будуць узнагароджаны.
Супрацоўнікі рэдакцыі не маглі застацца ў баку ад праекта і падрыхтавалі відэаролік, у якім чытаюць верш Рыгора Барадуліна “Бацьку” ля помніка загінулым землякам у вёсцы Клявіца. У конкурсным адборы ролік рэдакцыі ўдзельчаць не будзе.
Далучайцеся!
@osh_by Рэдакцыя раённай газеты “Ашмянскі веснік” аб’яўляе старт праекта, прымеркаванага да Дня Перамогі. Яго мэта – захаванне гістарычнай памяці, папулярызацыя літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну і далучэнне да паэтычнай спадчыны праз сучасныя лічбавыя формы. Удзельнікам прапануецца прычытаць верш на ваенную тэматыку і запісаць яго на відэа. Здымкі павінны праводзіцца ля любога помніка загінулым землякам ці брацкай магілы, размешчаных на тэрыторыі Ашмянскага раёна. Гатовы ролік трэба выкласці ў сацыяльных сетках TikTok ці Instagram з хэштэгам #СцежкаміПамяці ♬ оригинальный звук — osh_by
