5 красавіка вернікі каталіцкай канфесіі адзначаюць Вялікдзень

События

5 красавіка вернікі каталіцкай канфесіі адзначаюць адно з самых светлых святаў – Вялікдзень. У касцёлах Ашмянскага раёна адбываюцца ўрачыстыя богаслужэнні. Ашмянцы і госці раёна цэлымі сем’ямі прыходзяць у касцёл, каб ушанаваць Хрыста, які ўваскрос. Напярэдадні свята, у Вялікую суботу, вернікі асвячаюць стравы на святочны стол. Усмешкі, добрыя і шчырыя пажаданні становяцца неад’емнай часткай урачыстага дня.


Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Паважаныя браты і сёстры!

Ва ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстова з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над Пасхальнай таямніцай Уваскрэсення Езуса Хрыста, якая перамяняе змрок смерці ў світанак жыцця, слёзы роспачы — ва ўсмешку надзеі, страх і няўпэўненасць — у глыбокі супакой сэрца.

Святкуючы Пасху за сталом у родным доме, будзем умацоўвацца ў любові, адзінстве і супакоі!

Божы Сын няхай адорвае вас здароўем душы і цела, умацуе еднасць паміж людзьмі, дасць цярплівасць у пераадольванні цяжкасцей і павялічыць надзею!

З малітвай і святарскім бласлаўленнем

Павел РАМАНОЎСКІ, ксёндз-дэкан Ашмянскага дэканату.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *