Чароўная пятніца: “Праменьчык” запаліў сэрцы маленькіх гледачоў з Кальчун

Культура

У межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё” ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылася сапраўдная тэатральная падзея. Узорны лялечны тэатр “Праменьчык” падарыў малодшым школьнікам з Кальчун захапляльную пастаноўку “Церамок”.

Удзельнікі тэатра з дапамогай лялек ажывілі вядомую гісторыю , навучыўшы юных гледачоў дружбе, узаемадапамозе, гасціннасці. Дзеці з вялікай радасцю назіралі за прыгодамі галоўных герояў, суперажывалі ім і шчыра апладзіравалі артыстам.

Сустрэча падарыла пазітыўныя эмоцыі гледачам, выклікала цікавасць і далучыла да мастацтва.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *