Напярэдадні 8 Сакавіка ў СШ № 2 г. Ашмяны адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны Году беларускай жанчыны

Образование

Напярэдадні 8 Сакавіка ў сярэдняй школе № 2 г. Ашмяны ў цёплай і творчай атмасферы прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў і мастацкай прозы. Ужо стала добрай традыцыяй кожны год праводзіць такія мерапрыемствы, прысвечаныя  розным падзеям і датам, юбілеям пісьменнікаў.

Гэты год не стаў выключэннем. У святочна ўпрыгожанай актавай зале сабраліся аматары прыгожага беларускага слова – удзельнікі конкурсу, прысвечанага Году беларускай жанчыны. Ен аб’яднаў вучняў 5-11 класаў.

Маладыя дэкламатары сур’ёзна падышлі да выбару твораў. Са сцэны гучалі радкі, прасякнутыя глыбокай павагай да жанчыны. Вучні малодшых класаў пяшчотна і кранальна чыталі вершы пра жанчыну-маці і працаўніцу, якая сваімі нястомнымі рукамі стварае дабрабыт і ўтульнасць.

Старшакласнікі звярнуліся да больш складаных тэм. У іх выкананні натхнёна гучалі лірычныя творы пра жанчыну, напоўненыя светлым смуткам і надзеяй. Асабліва моцна і ўрачыста прагучалі вершы пра жанчыну-салдатку і ўдаву. Гэтыя радкі нагадалі ўсім прысутным пра мужнасць і нязломнасць беларускіх жанчын у гады ваенных выпрабаванняў.

Перад кампетэнтным журы стаяла няпростая задача. Ацэньвалася не толькі адпаведнасць верша ўзросту чытальніка і агульнай тэматыцы конкурсу, веданне тэксту, але і артыстызм, глыбіня пранікнення ў вобраз, шчырасць і здольнасць перадаць настрой твора.

Было бачна, кожнае слова прайшло праз сэрца дзяцей, — адзначылі члены журы. Такія мерапрыемствы выхоўваюць у моладзі самае галоўнае – чалавечнасць і ўменне цаніць прыгажосць жаночай душы.

Конкурс стаў сапраўдным святам беларускага слова, які пакінуў ў кожнага ўдзельніка і гледача пачуццё гонару за нашых жанчын.

Святлана МАКСУЛЬ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Ашмяны.

Стоит почитать:


Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *