У рамках праекта «Кожная пятнiца — роднае, сваё» адбылася фальклорна-забаўляльная праграма «У Граўжышках гармонік грае — адпачыць усіх запрашае»

Культура

У сельскім клубе аграгарадка Граўжышкі ў рамках праекта «Кожная пятнiца — роднае, сваё» адбылася фальклорна-забаўляльная праграма «У Граўжышках гармонік грае — адпачыць усіх запрашае».

Мода – з’ява непрадказальная і капрызная, а пра густы і наогул не спрачаюцца. Але заўсёды будзе ў модзе гармонік, які грае і бярэ за душу, або баян… Цымбалы, якія лашчаць слых, і мілагучная скрыпка. І калі на вялікую ці маленькую сцэну выходзіць выканаўца народнай песні, не застаецца раўнадушных, тэмпература настрою падскоквае да адзнакі «радасць ад сустрэчы». Тлумачэнне відавочнае: прываблівае сапраўднасць і прыцягненне да вытокаў, але найбольш радуе тое, што у́ такiх iмпрэзах прымае актыу́ны у́дзел маладое пакаленне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *