Людзі «на балоце»

Главное

Жыхары вуліц Кааператыўная і Алега Кашавога ўжо не скардзяцца – проста хочуць паглядзець у вочы тым, хто ператварыў іх жыццёвую прастору ў дрыгву.


Пасля пракладкі газаправода і замены па гэтых вуліцах цеплатрасы сталася так, што адказныя за работу не паклапаціліся давесці працу да лагічнага завяршэння. Добраўпарадкаваць тэрыторыю, прыбраць пасля сябе абавязана кожная арганізацыя. Відавочна, нешта пайшло не так. Таму цяпер сухія дні жыхарам запамінаюцца аблокамі пылу, а ў міжсезонную непагадзь гэты куток нагадвае забалочаную Венецыю.

“Ні праехаць, ні прайсці – і гэта доўжыцца ўжо не адзін месяц”, – каменціруе сітуацыю тутэйшы жыхар Уладзімір Станкевіч. Суседзі пацвярджаюць – вуліца “плыве”. Іван Болзан напаўжартам кажа, што нават яго сабака баіцца выходзіць на такую балаціну. Уладзіміра Яўгенавіча і яго сяброў па няшчасці няцяжка зразумець: у старанна замешаным коламі “цесце” складана нават пазнаць колішнюю дарогу. Па слізкім кісялі ледзь праязджаюць машыны. А людзям жа неяк трэба хадзіць – у садок, у школу, на працу ці ў бальніцу. І ходзяць, хто як можа: дзе па ўзбочынах, па сушэйшых астраўках, асцярожна пераступаючы каламутную жыжу… А некаторыя наогул надзяваюць на абутак цэлафанавыя пакеты накшталт бальнічных бахілаў, ды і шыбуюць напрасткі. Во дзе экстрым!

Між тым, на думку людзей, задача вырашальная. Найпрасцей было б падсыпаць друзам гразкую дарогу і ўтрамбаваць. Восенню чакалі, што так і зробяць. Як бачна, чакалі дарэмна.

– Цяпер хоць бы проста сцежачку з каменьчыкаў сыпануць, каб хадзіць было як, – уздыхаюць гараджане. Хоць і разумеюць, што тэхніка пакуль не пройдзе…

Але чыя ж гэта “брудная” работа? На вуліцы Алега Кашавога замянялі цеплатрасу работнікі ЖКГ, на Кааператыўнай працавалі газавікі.

Пакуль жа паездка па Кааператыўнай і Кашавога абяцае замяніць сусветна вядомае ралі “Парыж-Дакар”.

Д. АШМЯНСКІ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Вадим Пашковский, заместитель председателя райисполкома:

– Неудовлетворительное  состояние  дорожного  полотна  улиц          Олега Кошевого и Кооперативной вызвано проведением строительно-монтажных работ по прокладке уличного газопровода и  замене тепловых сетей.

В марте текущего года в местах прохождения тепловых сетей специалистами открытого акционерного общества «Строитель» будет выполнено грейдирование участков улиц, в мае – их подсыпка и планировка.

Кроме этого, в течение 2015 г. специалистами Ошмянского районного унитарного предприятия жилищно-коммунального хозяйства по мере необходимости будут выполняться работы по текущему содержанию ул. Олега Кошевого и Кооперативной.



1 комментарий по теме “Людзі «на балоце»

  1. «будет выполнено грейдирование участков улиц, в мае – их подсыпка и планировка.» мероприятия до первого дождя. Все как обычно полумерами исправляете?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *