Аляксандр Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства звяртае нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў

Главное

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства — святам друкаванага слова, культуры і духоўнасці нашай нацыі. Сёлета яно адзначаецца на гасціннай гродзенскай зямлі, у вядомым сваёй багатай гісторыяй горадзе Лідзе.

Гэта знакавая падзея зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў, спрадвечных чалавечых каштоўнасцей, якія ў тым ліку праз кнігу выхоўваюцца з маленства: добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны.

Упэўнены, што адказнае і пераканаўчае слова пісьменнікаў, ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны.

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і творчага плёну ў супольнай працы на карысць Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка

7 верасня 2025 года.

Стоит почитать:
Майстры філіяла раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі удзел у Дні беларускага піс...
Урачыстае адкрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства адзначылася ўручэннем Нацыянальнай літаратурнай...
Председатель Гродненского облисполкома Юрий Караев: «Празднование Дня письменности – проявление искр...
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў Лідзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання квет...
Удзельнікі ўзорнага хора “Сугучча” Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў на свяце беларускага пісьменс...
На будынку Лідскай раённай бібліятэкі адкрылі мурал у гонар Дня беларускага пісьменства
Программа Дня белорусской письменности - 2025
«Дарога да святыняў» адправілася ў шлях: дадзены старт духоўна-асветніцкай экспедыцыі
Более 100 писателей станут участниками Дня белорусской письменности в Лиде
Аўтографы, якiя «гучаць». Чым жывуць пiсьменнiкi Прынемання i як рыхтуюцца да Дня пiсьменства?


Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *