Як пачалося святкаванне Дня беларускага пісьменства для вучняў Ашмянскай школы мастацтваў

Образование

7 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Цэнтрам свята ў гэтым годзе стала Ліда. На працягу двух дней, 6 і 7 верасня, гасцей і жыхароў горада чакаюць шматлікія пляцоўкі, выставы, майстар-класы, канцэрты, якія будуць прысвечаны роднай мове, літаратуры, кнігам. Свята беларускага пісьменства кранае кожнага беларуса, таму што вяртае да гісторыі і каранёў.

Хтосьці з ашмянцаў наведае свята, каб паназіраць і атрымаць асалоду, а некаторыя прымуць непасрэдны ўдзел у яго правядзенні.

Сёння раніцай у Ліду выехалі ўдзельнікі ўзорнага хора “Сугучча” Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў са сваім кіраўніком Ганнай Буйко. Хор прыме ўдзел у адкрытым харавым фестывалі-конкурсе “Лідскі хор-фэст”, які адбудзецца ў рамках Дня беларускага пісьменства на адкрытай пляцоўцы ля Лідскай дзіцячай школы мастацтваў. Харысты выканаюць два творы – “Хатынь” Ігара Лучанка і такату Ларысы Табачнік па казцы Карнея Чукоўскага “Фядорына гора”. І кіраўнік, і дзеці адказна рыхтаваліся да ўдзелу ў фестывалі і пачалі рэпетыцыі яшчэ ў жніўні. Можна з упэўненасцю сказаць, што паездка прынясе дзецям асалоду і ад выступлення, і ад атмасферы свята.
Ірына БРАЗОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *