Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту пазнаеміліся з пастаноўкамі тэатра ценяў

Общество

Ашмяншчына памятае безліч гістарычных падзей, якія тут калісьці адбываліся. На тэрыторыі нашага раёна ёсць адметныя месцы, што нагадваюць пра веліч, традыцыі і асабліваць рэгіёна. Існуе таксама вялікая колькасць фальклорыных і літаратурных твораў, звязаных з Ашмянамі і наваколлем. Легенды і паданні адсылаюць у далёкія часы, а вершы прыгадваюць пра хараство і незвычайнасць горада і невялічкіх населеных пунктаў.

Чатырнаццатага жніўня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Ашмянскага ТЦСАН прыйшлі ў краязнаўчы музей, каб пазнаёміцца з пастаноўкамі тэатра ценяў. Першая пастаноўка “Легенда пра Ляўко” нагадала аб паходжанні назвы нашага горада. Асновай для другой пастаноўкі “Асуджаныя на вечнасць” стаў раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Абедзьве  тэатралізацыі моцна ўразілі прысутных, таму пасля завяршэння мерапрыемства ўдзельнікі не шкадавалі цёплых слоў. Яны дзякавалі супрацоўнікам музея за якасную культурную праграму, а таксама задавалі пытанні адносна тэатра ценяў. Візіт у музей дапамог дакрануцца да гісторыі і традыцый роднага горада і навакольных населеных пунктаў.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *